Вялікі Бор (Асіпавіцкі раён)

вёска ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вялі́кі Бор[1] — вёска ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Дрычынскага сельсавету. На шашы Р91 Асіпавічы — Шышчыцы — Баранавічы. Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы захад ад Асіпавічаў, 17 км ад чыгуначнай станцыі Фалічы на лініі Асіпавічы — Старыя Дарогі, 170 км ад Магілёва. На захадзе мяжуе зь лесам.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1838 годзе вёска ў Бабруйскім павеце, уласнасьць памешчыка, 41 рэвіская душа.

Насельніцтва

  • 2010 год — 189 жыхароў
  • 2007 год — 215 жыхароў, 69 двароў
  • 1999 год — 248 жыхароў

Інфраструктура

Разьмешчаныя дзіцячы садок, сталовая, крама, бібліятэка, клюб, фэльчарска-акушэрскі пункт. У пляне вёска складаецца з адной вуліцы з пэрпэндыкулярна падыходзячымі да яе завулкамі. Грамадзкі цэнтар на ўсходняй мяжы вёскі. Забодва двухбаковая, пераважна драўляная[2].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads