Вяркалы
вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вярка́лы[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах XIX стагодзьдзя вядома як сяло Вяркалы (Вяркалле, Вяркальле) Шацкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1880-х гадах згадваецца царква. У 1897 годзе згадваецца хлебазапасны магазын. У пачатку XX стагодзьдзя згадваецца школа царкоўнай граматы і маёнтак Вяркалы.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыны.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасьля рэвалюцыі 1917 года адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, каля 40 вучняў (1922). У пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Перамога», працавала кузьня.
З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Да 1 красавіка 1960 года вёска ў складзе Слабадзкога сельсавету[2], з 1 красавіка 1960 году да 5 траўня 1962 году — у складзе Шацкага сельсавету.
Да 5 траўня 1962 году вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасьля — у складзе Селецкага сельсавета[3].
Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавету[4].
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавету[5].
Remove ads
Насельніцтва
- пачатак 1880-ых — 14 двароў, 160 жыхароў
- 1897 — 46 двароў, 253 жыхары
- пачатак XX ст. — 50 двароў, 341 жыхар. У маёнтку Вяркалы — 1 двор, 42 жыхары
- 1917 год — 50 двароў, 286 жыхароў. У маёнтку Вяркалы — 1 двор, 16 жыхароў
- 2002 год — 25 двароў, 53 жыхары
- 2009 год — 31 чалавек[6]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads