Вясейскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вясе́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Вясея.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 году як Прошчыцкі сельсавет у складзе Слуцкага раёну Слуцкай акругі БССР. Цэнтар — вёска Прошчыцы. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. У 1939 годзе цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Вясея. З 20 верасьня 1944 году па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Вясейскі з цэнтрам у вёсцы Вясея[1]. 10 траўня 1960 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Мялешкавіцкага сельсавету, у склад Бокшыцкага сельсавету перададзены 7 населеных пунктаў (Гарохаўка, Кулікі, пасёлак ільнозаводу, Малая Падзер, Міхейкі, Новая Ніва і Прошчыцы)[2].
На 1 студзеня 1974 году ў складзе сельсавету было 18 населеных пунктаў[3]. 30 сакавіка 2016 году ў склад сельсавету перададзеныя вёскі Каліта, Кучына, Падлошыца, Стары Гуткоў, якія ўваходзілі ў склад Сораскага сельсавету[4].
Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету (17 населеных пунктаў) — 2391 чалавек[5], зь іх 92,8 % — беларусы, 4,2 % — расейцы[6].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads