Стары Гуткоў
вёска ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стары́ Гутко́ў[1] (таксама сустракаецца — Ста́рае Гутко́ва, н.[1]) — вёска ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Вясейскага сельсавету.
Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Амговіцкага сельсавету[2]. З 2009 па 2016 год у Сораскім сельсавеце[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 — 89 чалавек[4]
- 2019 — 78 чалавек
Месца камуністычных рэпрэсій
У лесе каля вёскі Каліта і Старога Гуткова, каля дарогі Слуцак - Старыя Дарогі, падчас Вялікага тэрору НКВД праводзіў масавыя расстрэлы і пахаваньні. Ахвяры, верагодна, былі вязьнямі Слуцкай раённай турмы[5].
Паводле апавяданьня аднаго з жыхароў Старога Гуткова, у лес на машынах прывозілі вязьняў, якія ўдзень капалі ямы, у якія вечарам кідалі іх целы. Калі зімой 1937 году машыны перасталі хадзіць у лес, жыхары ўбачылі наступнае відовішча: з зямлі тырчалі рукі, ногі і галовы забітага. Людзі пахавалі парэшткі ахвяр[6].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads