Вячаслаў Яраслаўскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вячаслаў Яраслаўскі (нар. 14 траўня 1985 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачаў кар’еру ў менскім «Лякаматыве», а потым гуляў у Малдове. Па вяртаньні ў Беларусь гуляў за розныя клюбы Найвышэйшай і Першай лігаў. У студзені 2012 году падпісаў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ», дзе быў асноўным левым абаронцам. Па сэзоне 2012 году быў выстаўлены жодзінскім клюбам на трансфэр, але ў выніку застаўся ў клюбе, страціўшы месца ў асноўным складзе. У канцы ліпеня 2013 году кантракт з «Тарпэда»-БелАЗ быў скасаваны па дамоўленасьці бакоў[2]. У жніўні 2013 году перайшоў у мазырскую «Славію»[3], дзе хутка замацаваўся на пазыцыі левага абаронцы, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У сакавіку 2014 году падпісаў кантракт зь «Віцебскам»[4]. У якасьці асноўнага левага абаронцы дапамог віцебскаму клюбу паводле вынікаў сэзону 2014 году вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2015 году, пакінуўшы «Віцебск», стаў гульцом «Гарадзеі»[5]. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сэзон[6]. У пачатку сэзону 2016 году звычайна выходзіў на замену, пазьней замацаваўся ў стартавым складзе на пазыцыі левага абаронцы. Сэзон 2017 году пачынаў у асноўным складзе, аднак пазьней страціў месца ў складзе, заставаючыся на лаўцы запасных. У сьнежні 2017 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Гарадзею»[7].

У пачатку 2018 году праходзіў прагляд у менскім «Промні», але пазьней далучыўся да «Ліды»[8][9]. Пачынаў сэзон 2018 году ў першай адзінаццатцы, аднак у траўні атрымаў траўму і болей на полі не зьяўляўся. У кастрычніку 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў лідзкі клюб[10].

Міжнародная

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Remove ads

Трэнэрская праца

Пасьля зыходу зь «Ліды» завяршыў кар’еру і пачаў працаваць дзіцячым трэнэрам. У пачатку 2020 году ачоліў дубль «Смалявічаў», а ў ліпені быў прызначаны памочнікам галоўнага трэнэра ў асноўнай камандзе. Працаваў у клюбе да канца 2020 году.

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads