Кірыл Руды

беларускі дыплямат, эканаміст From Wikipedia, the free encyclopedia

Кірыл Руды
Remove ads

Кірыл Валянцінавіч Руды (нар. 1978 г.) — эканаміст і дыплямат Рэспублікі Беларусь. Доктар эканамічных навук (2011). З 12 ліпеня 2016 г. 6-ы амбасадар Беларусі ў Кітаі.

Хуткія факты 6-ы Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У чэрвені 1995 г. скончыў Бараўлянскую гімназію (Менскі раён, Беларусь)[1]. У верасьні 1995 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (БДЭУ), які скончыў у чэрвені 2000 году. У 2001 г., у 23 гады, абараніўся кандыдацкую дысэртацыю «Мэханізм выбару рэжыму абменнага курсу» пад навуковым кіраўніцтвам прарэктара БДЭУ Мікалая Зайца. Апанэнтам пры абароне выступіў 2-і старшыня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь Станіслаў Багданкевіч (1991—1995)[2]. У 2002—2007 гадах працаваў намесьнікам дэкана факультэта фінансаў і банкаўскай справы БДЭУ. У 2004 г., у 26 гадоў, стаўся наймаладзейшым стыпэндыятам адукацыйнай праграмы Фулбрайта(en), што з 1946 г. фінансуецца Дзяржаўным дэпартамэнтам ЗША. У рамках праграмы стажыраваўся 4 месяцы ў Чыкагскім унівэрсытэце (штат Іліной, ЗША), дзе правёў дасьледаваньне па «пляне фінансавай стабілізацыі ў краінах СНД»[3]. За 2003—2007 гг. выдаў па-расейску 6 падручнікаў[4]. За 2003—2010 гг. выдаў па-расейску 53 артыкулы[5]. У 2007—2012 гадах займаў пасаду дарадцы па гандлёва-эканамічных пытаньнях амбасады Беларусі ў Кітаі[6].

28 красавіка 2011 г. абараніў доктарскую дысэртацыю «Зьнешнеэканамічная раўнавага і фінансавыя мэханізмы яе фармаваньня ў краінах з транзітыўнай эканомікай»[7] пры навуковым кансультаваньні рэктара БДЭУ Ўладзімера Шымава, які ў 1996—2002 гг. займаў пасаду міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. Затым працаваў намесьнікам кіраўніка беларуска-кітайскага ТАА «Бел Хуавэй Тэхноладжыс». 10 чэрвеня 2013 г. атрымаў прызначэньне эканамічным памочнікам А.Лукашэнкі[8] і адначасна ўзначаліў галоўную эканамічную ўправу Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

20 студзеня 2016 г. у якасьці складальніка і навуковага рэдактара выдаў кнігу «Фінансавая дыета»[9], якую 12 лютага 2016 г. прэзэнтаваў на 23-й Міжнароднай кніжнай выставе ў Менску[10]. У кнігу ўвайшлі артыкулы 20 эканамістаў з 7 дасьледчых установаў 4 краінаў: Арызонскі дзяржаўны ўнівэрсытэт(en) (Тэмпі, штат Арызона, ЗША), БДЭУ, Беларускі эканамічны дасьледча-адукацыйны цэнтар (БЭДАЦ; Менск, пр. газэты Праўда, д. 11б), Інстытут прадпрымальніцтва і мэнэджмэнту (ІПМ; Менск, пр. газэты Праўда, д. 11в), Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны інстытут эканамічных і сацыяльных дасьледаваньняў(en) (НІЭСД; Лёндан, Ангельшчына) і Нямецкая эканамічная група. 17 красавіка 2016 г. кнігу «Фінансавая дыета» (178 с., 500 ас.) прадставілі ў Вашынгтоне (ЗША) на пасяджэньнях радаў кіраўнікоў Міжнароднага валютнага фонду і Сусьветнага банку у перакладзе на ангельскую мову[11]. 30 траўня 2016 г. Праграма разьвіцьця ААН прадставіла ангельскамоўны пераклад кнігі ў Менску[12].

12 ліпеня 2016 году атрымаў новае прызначэньне амбасадарам Беларусі ў Кітаі[13]. Заставаўся на гэтай пасадзе да 30 студзеня 2020 году[14].

Remove ads

Бібліяграфія

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads