Здудзіцкі каменны крыж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Здудзіцкі каменны крыж — старадаўні культавы помнік зь вёскі Здудзічы (Чыркавіцкі сельсавет Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі). Выраблены з гранітнага валуна. Паводле вынікаў дасьледаваньня, адносіцца да часу прыняцьця хрысьціянства на тэрыторыі Беларусі ў Х—ХІ стагодзьдзях. Усталяваны ў храме Сьв. Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў г. п. Парычы Шацілавіцкага раёну.
Remove ads
Асноўныя звесткі
Крыж выявілі ў 1993 годзе пры зборы краязнаўчых зьвестак для кнігі «Памяць» Шацілавіцкага раёну Т. В. Маслюкоў і В. А. Раманцоў (г. Шацілавічы). Быў укапаны ў зямлю на ўскрайку могілак, магчыма, на царковішчы. Надземная частка крыжа акругленая, падобны на Тураўскія крыжы.
У 1997 годзе помнік агледзела Н. М. Дубіцкая, старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалёгіі жалезнага веку Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук (Менск). Паводле меркаваньня Н. Дубіцкай, крыж мог быць выраблены ў час прыняцьця хрысціянства каля 1 тыс. год таму назад, і, прынамсі, не пазьней за XIV стагодзьдзе (калі завяршылася хрысьціянізацыя гэтага краю). Ён зьяўляецца мясцовым вырабам, на могілках быў выкарыстаны другасна.
Згодна рэкамэндацыі Н. Дубіцкай, у 2004 годзе крыж дзеля захаваньня быў перавезены ў Музэй гісторыі Шацілавічаў. Праз рэканструкцыю музэю не экспанаваўся. У лютым 2008 году па прапанове іярэя Д. Шылянка, настаяцеля храма Сьв. Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў мястэчку Парычы Шацілавіцкага раёну, быў перададзены гэтаму храму (14 км ад Здудзічаў)[1]. Усталяваны ў памяшканьні храма, ў Даравальную нядзелю 9 сакавіка 2008 году ў храме быў прачытаны акафіст з нагоды ўсталяваньня.
Вышыня крыжа — каля 1,5 м. Верхняя частка нагадвае трылісьнік. На пярэдняй паверхні маюцца 2 вэртыкальныя і 2 гарызантальныя рысы, якія былі нанесеныя, верагодна, для разьметкі пры апрацоўцы валуна. Унізе адзін бок больш масіўны, магчыма, гэта было зроблена з мэтаю наданьня крыжу ўстойлівасьці на адхіле берагу ці ўзвышша.
У ліпені 2008 году з помнікам азнаёміўся прафэсар катэдры гісторыі і паліталёгіі Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту, доктар гістарычных навук С. Я. Рассадзін (Менск). У выніку дасьледаваньня ён зрабіў выснову, што Здудзіцкі крыж адносіцца да часу хрысьціянізацыі Беларусі ў Х—ХІ стст.[2]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads