Віктар Сотнікаў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Сотнікаў (нар. 27 ліпеня 2001 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў займацца футболам у Столінскім раёне, а ўлетку 2014 году далучыўся да акадэміі салігорскага «Шахцёра». З 2018 году пачаў гуляць за клюбны дубль. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Чысьці» (11:0), дзе адгуляў другі тайм. Да сэзону 2020 стаў рыхтавацца зь першай камандай. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 25 красавіка 2020 году, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць берасьцейскага «Дынама» (2:0). У сэзоне 2021 году пачаў часам зьяўляцца ў стартавым складзе каманды, а ў 2022 годзе выходзіў на замену. У ліпені 2022 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ, падпісаўшы кантракт да канца 2024 году[4]. У барысаўскім клюбе стаў выкарыстоўвацца на пазыцыі абаронцы. У лютым 2023 году быў аддадзены ў арэнду ва ўзбэцкі «Бунядкор»[5]. У ліпені 2023 году БАТЭ вярнуў абаронцу з арэнды[6]. У 2024 годзе замацаваўся ў складзе барысаўчанаў, а ў пачатку 2025 году склаў новае працоўнае пагадненьне з клюбам[7][8].
Міжнародная
У кастрычніку 2019 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 4 верасьня 2020 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы першы тайм адборачнага матча чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Нідэрляндаў (0:7).
Remove ads
Дасягненні
- Чэмпіён Беларусі: 2020, 2021
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2022
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2019
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2021
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads