Чэмпіянат Беларусі па футболе 2021 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чэмпіянат Беларусі па футболе 2021 году — 31-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі, які праходзіў з 12 сакавіка да 5 сьнежня. Спаборніцтвы ладзіліся ў трох лігах.

Найвышэйшая ліга

У найвышэйшай лізе гулялі 16 камандаў. Пасьля мінулага сэзону «Белшына», «Смалявічы» вылецелі ў першую лігу, а іх месца занялі найлепшыя дружыны першай лігі 2020 году — «Спадарожнік» і «Гомель». «Гарадзея» пасьля папярэдняга сэзону спыніла сваё існаваньне, таму зь першай лігі была запрошаная «Смаргонь», якая заняла ў першай лізе 6 месца. Іншыя клюбы, якія фінішавалі вышэй за «Смаргонь», адмовіліся ад удзел у найвышэйшай лігі. Пасьля 15 тура «Спадарожнік» зьняўся з турніру, у выніку чаго усе наступныя матчы ягоныя супернікі аўтаматычна атрымалі па 3 пункты.

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе

2 сьнежня
5 сьнежня
Славія1:0
0:0
Крумкачы
Remove ads

Першая ліга

У розыгрышы першай лігі рэкордна скараціўся сьпіс удзельнікаў, які налічваў усяго 12 камандаў. Яны згулялі паміж сабой у тры колы, агулам 33 матчы. У параўнаньні зь мінулым сэзонам «Спадарожнік», «Гомель», а таксама «Смаргонь» выйшлі ў найвышэйшую лігу. Апошняя зь іх атрымала запрашэньне на ўдзел у найвышэйшай лігі праз спыненьня існаваньня «Гарадзеі». У адваротным кірунку рушыла толькі «Белшына», а «Смалявічы» адмовіліся ад удзелу ад турніру зь фінансавых чыньнікаў. Спынілі свае выступы «Ашмяны-БДУФК», «Граніт» і «Хімік». З другой лігі падняліся найлепшыя каманды другой лігі сэзону 2020 году — «Дняпро» і петрыкаўскі «Шахцёр». Дзеля папаўненьня складу ўдзельнікаў былі запрошаныя з другой лігі «Баранавічы».

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Remove ads

Другая ліга

Другая ліга значна зьмяніла свой фармат, фармальна аб’яднаўшыся з абласнымі чэмпіянатамі. Колькасьць удзельнікаў павялічылася да 77 камандаў, якія былі падзеленыя на чэмпіянаты Гарадзенскай, Гомельскай, Магілёўскай абласьцей. Розыгрышы Берасьцейскай і Віцебскай абласьцей ладзіліся ў падгрупах «Захад» і «Ўсход», а ў чэмпіянаце Менскай вобласьці, якая была падзеленая па падгрупы «Поўдзень» і «Поўнач», узялі ўдзел прадстаўнікі Менску.

Матчы за 1—7 месцы

1—2Макслайн1:2 (д. ч.)Астравец
3—4Партызан1:0Асіпавічы
5—6БДУ3:1Стэнлес
7—8Дняпро-Юні1:2Маларыта

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads