Чэмпіянат Беларусі па футболе 2020 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чэмпіянат Беларусі па футболе 2020 году — 30-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі, які праходзіў з 19 сакавіка да 19 сьнежня. Спаборніцтвы ладзіліся ў трох лігах.

Найвышэйшая ліга

У найвышэйшай лізе гулялі 16 камандаў. Пасьля мінулага сэзону магілёўскі «Дняпро» і «Гомель» вылецелі ў першую лігу, а іх месца занялі найлепшыя дружыны першай лігі 2019 году — бабруйская «Белшына», «Смалявічы», а таксама берасьцейскі «Рух», які атрымаў права ўдзелу ў сваім дэбютным розыгрышу найвышэйшай лігі празь пераходныя матчы. Каманды гулялі ў два колы кожны з кожным, што ў выніку склала па 30 матчаў для каманды. Матч заключнага туру паміж «Слуцкам» і «Смалявічамі» быў адменены з прычыны захворваньня гульцамі слуцкай каманды на каранавірус[1].

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе

15 сьнежня
19 сьнежня
Крумкачы0:2
1:2
Слуцак
Remove ads

Першая ліга

Гэтым разам сьпіс удзельнікаў лігі скараціўся да 14 камандаў. Яны згулялі паміж сабой у два колы, агулам 26 матчаў. У параўнаньні зь мінулым сэзонам «Белшына», «Смалявічы» і «Рух» выйшлі ў найвышэйшую лігу, а зь яе ў першую апусьціўся толькі «Гомель». «Дняпро», які прагуляў у пераходных матчах за месца ў найвышэйшай лізе, спытніў сваё існаваньне. «Баранавічы» вылецелі ў другую лігу, а ейнае месца занялі дзьве найлепшыя каманды другой лігі сэзону 2019 году — койданаўскі «Арсэнал» і «Ашмяны-БДУФК».

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Плэй-оф за месца ў першай лізе

28 лістапада
5 сьнежня
Хімік0:0
4:0
Маладэчна
Remove ads

Другая ліга

Другая ліга была падзеленая паводле геаграфічнага прынцыпу на дзьве групы па 11 камандаў у кожнай. На першым этапе каманды згулялі ў два колы, пасьля чаго па тры найлепшыя каманды трапілі ў фінальны турнір, дзе згулялі толькі з камандамі зь іншай групы, а пункты набраныя на першым этапе ў гульнях гэтых камандаў паміж сабой былі захаваныя. Каманды, якія занялі месцы з 5 па 11 у сваіх групах на першым этапе, правялі стыкавыя гульні супраць камандаў зь іншай групы, якія занялі такія ж месцы, для вызначэньня месцаў з 7 па 22 у фінальнай табліцы.

Першы этап

Група А (дывізіён імя Эдуарда Малафеева)

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Група Б (дывізіён імя Сяргея Алейнікава)

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Другі этап

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Матчы за 7—22 месцы

7—8Дынама-Берасьце-19606:0, 1:2Горкі
9—10Астравец4:7, 0:5Вікторыя
11—12Мэліяратар2:2, 1:3Дняпро Рагачоў
13—14Івацэвічы6:4, 3:4СМІаўтатранс
15—16БДУ2:1, 1:1Бумпром
17—18Першы Рэгіён0:3, 0:3Полацак-2019
19—20Кронан3:1, 1:2Энэргетык-БДАТУ
21—22Чайка3:0[b], 2:3Жлобін
Remove ads

Заўвагі

  1. Матч «Слуцак»—«Смалявічы» быў адменены паводле згоды АББФ
  2. «Жлобіну» залічаная тэхнічная параза за няяўку на гульню

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads