Вілянова
вёска ў гміне Мельнік Сямяціцкага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віляно́ва (па-польску: Wilanowo, па-падляску: Vylinóvo[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Іконы Божай Маці Ўсіх Смуткуючых Радасьць у Катэрцы, цэнтар прыхода знаходзіцца ў Такарах[3], часткова прыход сьвятых Кузьмы й Дзямяна ў Тэлятычах[4]). Некаторая частка жыхароў вёскі — каталікі (парафія Ўзьнясеньня Крыжа ў Такарах[5]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі.
Гісторыя
Да падзелаў Рэчы Паспалітай вёска Вілянова знаходзілася ў межах Берасьцейскага павету ВКЛ. У міжваенны пэрыяд Вілянова прыналежала да гміны Высокае Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 310 жыхароў (28 каталікоў, 272 праваслаўных, 10 юдаістаў; 28 палякаў, 272 беларусаў, 10 габрэяў)[6]. З 2009 г. у вёсцы дзейнічае ансамбль Верасы, які выконвае песьні на беларускай, падляскай і польскай мовах[7].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads