Катэрка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Катэрка
Remove ads

Катэ́рка (па-польску: Koterka, па-падляску: Kotérka[1]) — прысёлак вёскі Такары ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.

Хуткія факты

Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 640.

Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Іконы Божай Маці Ўсіх Смуткуючых Радасьць, цэнтар прыхода знаходзіцца ў Такарах[2]).

Thumb
Царква Іконы Божай Маці Ўсіх Смуткуючых Радасьць (1912 г.).

Гісторыя

Паводле хронікі царквы ў Такарах у 1852 г. на месцы сёньняшняй царквы ў Катэрцы мясцовая жыхарка Еўфрасіньня Івашчук сустрэла невядомую жанчыну, якая прыказала пабудову царквы на лясным балоце. Пасьля 1852 г. мясцовы настаяцель Сімон Будзіловіч фундаваў пры крыніцы на балоце крыж, да якога сталі паломнічаць хворыя жыхары навакольных вёскаў. Новым месцам культу пацікавіліся царкоўныя ўлады, якія пачаткова не давалі дабра на пабудову тут царквы. Афіцыйна дазволена было будаваць тут царкву толькі ў 1909 г., пабудова закончылася ў 1912 г. і сьвятыня была асьвяшчоная ў гонар іконы Божай Маці Ўсіх Смуткуючых Радасьць. У міжваенны пэрыяд Катэрка належала да гміны Высокае Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Да канца Другой сусьветнай вайны царква належала да прыходу ў Такарах, але пасьля савецка-польскай вайны ў 1946 г. стала парафіяльнай царквой дла такараўскага прыходу[3].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads