Вісмонтышкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вісмонтышкі (лет. Vismantiškė) — вёска ў Летуве, каля ракі Акмяны. Уваходзяць у склад Калтынянскага староства Шылэльскага раёну Таўроскага павету.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Вісімонт адпавядае старажытнаму германскаму імю Wisemund[1][2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Remove ads

Гісторыя

У XIX ст. Вісмонтышкі ўваходзілі ў склад Расенскага павету Ковенскай губэрні[6].

Насельніцтва

  • 1902 год — 26 чалавек[7]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads