Эдуард Самуйлёнак
беларускі празаік, драматург From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдуард Людвікавіч Самуйлёнак (5 жніўня 1907, Санкт-Пецярбург — 12 лютага 1939, Менск) — беларускі празаік, драматург.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў рабочай сям’і. Вучыўся ў Петраградзкай польскай гімназіі. Юнацкія гады правёў на радзіме бацькі ў вёсцы Бандзелі Дрысенскага раёна, куды маці пасьля мабілізацыі мужа ў Чырвоную Армію (1918) пераехала на сталае жыхарства. Хадзіў пільшчыкам па вёсках, займаўся самаадукацыяй. Уваходзіў у нефармальнае аб’яднаньне ТАВІЗ[1]. Загадваў хатай-чытальняй, быў сакратаром камсамольскай ячэйкі Росіцкага сельсавета. У 1929—1930 служыў у Чырвонай Арміі. Працаваў у рэдакцыях газэт «Чырвоная Полаччына» (1930—1933), «Літаратура і мастацтва» (1934—1939).
У 1934 ён пераехаў у Менск, дзе цалкам заняўся літаратурнай працай. З ініцыятывы Максіма Горкага ў траўні 1935 разам зь Віталем Вольскім, Міколам Хведоровічам і Барысам Мікулічам паехаў у Грузію для абмену творчым вопытам і ўстанаўленьня культурных сувязей паміж братнімі рэспублікамі, вынікам чаго зьявіліся нарысы «Сакрэт Кварцхелія», «Аджарыс — Цхалі», «Радзіма марганца» і першая кніга рамана «Будучыня» (1936—1938). Пахаваны на Вайсковых могілках.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1939).
Remove ads
Творчасьць
Дэбютаваў у газэце «Чырвоная Полаччына» вершам «Партызан» (1928). Першае апавяданьне «Апошні заказ» апублікаваў там жа ў 1929. Выйшлі аповесьць «Тэорыя Каленбрун» (1934), зборнікі апавяданьняў «Пункт апоры» (1935), «Дачка эскадрона» (1937), «Паляўнічае шчасьце» (1950), «Апавяданьні» (1958, 1967), раман «Будучыня» (1938), апавяданьне «Пагібель воўка» (1939), «Апавяданьні і аповесьць» (1977), кнігі Выбраных твораў (1940, 1948), «Выбраных апавяданьняў» (1946), Збор твораў у 2 тамах (1952).
Аўтар п’ес «Сяржант Дроб» (інсцэніроўка аповесьці «Тэорыя Каленбрун», апублікавана і пастаўлена БДТ-3 у 1935), «Пагібель воўка» (паводле аднайменнага рамана, 1939, тады ж пастаўлена ў БДТ-1 і БДТ-2).
Асноўная тэма творчасьці Э. Самуйлёнка — рэвалюцыйныя традыцыі і заканамернасьці іх разьвіцьця ў практыцы сацыялістычнага будаўніцтва. Для твораў аўтара характэрныя элемэнты прыгодніцтва.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads