Віталь Гайдучык
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віта́ль Гайду́чык (нарадзіўся 12 ліпеня 1989 году) — беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец берасьцейскай СДЮШАР-5. Першым трэнэрам зьяўляецца Аляксандар Рудэнка. У 2007 годзе падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама». У сэзоне 2012 году зьяўляўся капітанам клюбу.
5 верасьня 2012 году падпісаў 3-гадовы кантракт з БАТЭ, які ўступіў у сілу з 11 студзеня 2013 году, адразу пасьля заканчэньня тэрміну дзеяньня кантракту футбаліста з клюбам «Берасьце», пад такой назвай на той момант выступаў клюб «Дынама». У сэзоне 2015 году ўжо трывала асеў на лаўцы. Толькі ў кастрычніку, з-за траўм іншых абаронцаў, стаў зьяўляцца ў стартавым складзе, у тым ліку ў двух матчах групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Барсэлёны». У студзені 2016 году падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[3]. Пачатак сэзону правёў на лаўцы, толькі ўвосень, у сувязі з траўмамі Каспара Дубры і Неманьі Мілунавіча, выходзіў у стартавым складзе.
У студзені 2017 году быў аддадзены ў паўгадавую арэнду грэцкаму «Астэрасу»[4]. Па сканчэньні арэнды ў траўні 2017 году вярнуўся ў БАТЭ[5]. У лютым 2018 году падпісаў кантракт зь летувіскім клюбам «Судува»[6]. У студзені 2019 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[7].
Пачынаў сэзон трывалым гульцом пачатковага складу, аднак у жніўні страціў месца ў аснове. Пасьля пачаў гуляць за дубль, толькі ў лістападзе зноў стаў зьяўляцца ў асноўнай камандзе. У студзені 2020 года пакінуў жодзінскі клюб[8]. У лютым 2020 году перайшоў у берасьцейскі «Рух». Пачынаў сэзон 2020 году ў стартавым складзе каманды, з жніўня стаў радзей зьяўляцца на полі. У студзені 2021 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з «Рухам»[9]. У студзені 2021 году трэнаваўся зь берасьцейскім «Дынама», зь якім у лютым падпісаў пагадненьне[10]. Быў трывалым гульцом стартавага складу каманды. У ліпені 2021 году пакінуў клюб[11].
Міжнародная
Віталь ёсьць бронзавым прызэрам моладзевага чэмпіянату Эўропы 2011 году ў Даніі. Згуляў на турніры ў трэцім матчы супраць зборнай Швайцарыі, выйшаўшы на замену на 70-й хвіліне (0:3). Выступаў за алімпійскую зборнай Беларусі ў таварыскіх матчах.
Remove ads
Дасягненьні
- Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011
- Чэмпіён Беларусі: 2013
- Уладальнік Супэркубку Беларусі: 2013
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads