Віталь Кібук

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Віталь Кібук
Remove ads

Віталь Анатолевіч Кібук (нар. 7 студзеня 1989 году, Пінск, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца пінскай «Хвалі».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец пінскага футбола, пачынаў кар’еру ў якасьці нападніка, абараняючы колеры роднай пінскай «Хвалі» зь Першай лігі. Другую палову сэзона 2010 году правёў у табары берасьцейскага «Дынама», а ўжо ў наступным годзе апынуўся ў складзе менскага «Дынама». Аднак, ня даўшы рады, за клюб правёў толькі 18 матчаў і ў лістападзе 2012 году кантракт быў скасаваны[3].

У студзені 2013 году падпісаў кантракт зь «Менскам»[4].. У «Менску» хутка замацаваўся ў галоўным складзе, дзе пачаў выступаць на пазыцыі правага паўабаронцы. У сэзоне 2013 году з 6 галамі стаў другім бамбардзірам клюбу пасьля Рамана Васілюка. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт зь «Менскам» на год[5], але ў сэзоне 2014 году гульцу бракавала якасьці, таму звычайна толькі выходзіў на замену. У студзені 2015 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[6]. У складзе жодзінскага клюбу пачаў пераважна выходзіць на замену. У студзені 2016 году пакінуў Жодзін[7].

У лютым 2016 году пасьля прагляду падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[8], дзе спачатку выходзіў на замену. Надалей пачаў зьяўляцца ў складзе першай адзінаццатцы. У ліпені 2016 году далучыўся да «Слуцку»[9], дзе неўзабаве замацаваўся ў якасьці асноўнага правага паўабаронцы. У сьнежні 2017 году падоўжыў кантракт з случакамі[10]. У сэзоне 2018 году працягваў выступаць у стартавым складзе, толькі ў кастрычніку і лістападзе адсутнічаў праз пашкоджаньні. У сьнежні 2018 году склаў новую працоўную ўгоду з клюбам[11]. У сэзоне 2019 году страціў месца ў стартавым складзе, звычайна выходзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У сьнежні 2019 году скасаваў кантракт з «Слуцкам»[12].

У пачатку 2020 году пачаў трэнавацца зь пінскай «Хваляй» і ў лютым падпісаў з клюбам кантракт[13]. Хутка стаў гульцом асноўнага складу пінскай каманды. У студзені 2021 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[14]. У сэзоне 2021 году заставаўся трывалым гульцом пачатковага складу, з 7-ю галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з клюбам яшчэ на год[15]. У сэзоне 2022 году быў абраны капітанам пінскай каманды, з 9-ю галамі стаў адным з найлепшым ейных бамбардзіраў.

У студзені 2023 году зноў падоўжыў супрацу з «Хваляй»[16]. У сьнежні 2023 году падпісаў новы гадавы кантракт з клюбам[17]. У студзені 2025 году стала вядома, што футбаліст працягне бараніць колеры «Хвалі» яшчэ на год[18].

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads