Віхра
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віхра́ — рака ў Беларусі і Расеі, правы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Цячэ ў Магілёўскай вобласьці і Смаленскай абласьцях. Даўжыня 158 км, у тым ліку ў Беларусі 40 км. Плошча вадазбору 2230 км², у тым ліку ў Беларусі 360 км². Выдатак вады ў вусьці 14,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Remove ads
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правыя: Руфа, Малахоўка, Гарадня, Княгіня, Чорная
- Левыя: Трасьцянка, Упакой, Жалязьняк, Вяльнянка
На рацэ
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца ў Смаленскім раёне, далей цячэ ў Манастыршчанскім раёне Смаленскай вобласьці і Амсьціслаўскім раёне Магілёўскай вобласьці. У межах Беларусі цячэ Горацка-Амсьціслаўскай раўнінай.
Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапэцападобная, шырынёй 1,5—2 км. Абалона двухбаковая, шырыня яе 0,4—0,6 км. Рэчышча зьвілістае, шырыня ракі ў межань 15—20 м. Каналізаваныя 9,9 км рэчышча ў ніжняй плыні. Берагі стромкія, часта абрывістыя[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads