Манастыршчанскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Манастыршчанскі раён
Remove ads

Манасты́ршчанскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Манастыршчына.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча раёну — 1513,75 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным захадзе з Красьнянскім, на паўночным усходзе з Смаленскім, на ўсходзе з Пачынкаўскім, на паўднёвым усходзе з Хаславіцкім раёнамі Смаленскай вобласьці. На паўднёвым захадзе і захадзе раён мяжуе зь Беларусьсю.

Раён разьмяшчаецца на Смаленска-Красьнянскім узвышшы. Водападзел ракі Дняпро і Сажа. Паўднёвая частка раёну ў Сожаўскай нізіне. Асноўная рака — Віхра.

На падвышаных, добра дрэнажаваных водападзельных дзялянках пераважаюць дзярнова-сярэднепадзолістыя глебы на лёсападобных суглінках і марэне. У паніжэньнях рэльефу звычайныя дзярнова-сільнападзолістыя забалочаныя і дзярновыя забалочаныя, у далінах рэчак — абалонавыя глебы. Лясы займаюць 11,1 % тэрыторыі.

Remove ads

Гісторыя

У 1929 годзе паўстаў Манастыршчанскі раён з цэнтрам у Манастыршчыне.

Дэмаграфія

Колькасьць насельніцтва на 2007 год — 12 468 чал., у тым ліку сельскага 8236 чал.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У раёне маецца 1 мескае і 9 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча

  • Манастыршчанскае мескае паселішча

Сельскія паселішчы

  • Барсукоўскае сельскае паселішча
  • Гогалеўскае сельскае паселішча
  • Дабрасельскае сельскае паселішча
  • Любавіцкае сельскае паселішча
  • Новаміхайлаўскае сельскае паселішча
  • Слабадзкое сельскае паселішча
  • Татарскае сельскае паселішча

Славутасьці

  • Царква Ўшэсьця Гасподняга ў в. Мягновічы

Вонкавыя спасылкі

Манастыршчанскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads