Манастыршчына
мястэчка ў Расеі на этнічнай тэрыторыі беларусаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Манастыршчына — мястэчка ў Расеі, на рацэ Віхры. Адміністрацыйны цэнтар Манастыршчанскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 3701 чалавек. Знаходзіцца за 50 км на паўднёвы захад ад Смаленску, за 45 км на захад ад чыгуначнай станцыі Пачынак (лінія Смаленск — Рослаў).
Манастыршчына — мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Манастыршчына ўпамінаецца ў XIV ст. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яна ўвайшла ў склад Амсьціслаўскага ваяводзтва.
У 1714 годзе Манастыршчына ўпершыню ўпамінаецца як мястэчка, уладаньне амсьціслаўскага чашніка Яна Якуба Галынскага[1]. Згодна з разьлікам падаткаў у 1719 годзе мястэчка разам з воласьцю выплачвала чопавае ў памеры 400 злотых. У 1729 годзе Манастыршчынай валодаў амсьціслаўскі войскі Казімер Галынскі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Манастыршчына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Амсьціслаўскага павету Магілёўскай губэрні. На 1783—1785 гады ў мястэчку было 32 дымы, дзеялі царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Сьвяты Пасад) і сынагога, працавалі 3 крамы[1].
На 1885 год у Манастыршчыне было 280 дамоў (46 хрысьціянскіх і 234 юдэйскія), дзеялі царква, капліца і 2 малітоўныя дамы, працавалі 66 крамаў, амбуляторыя вайсковага шпіталю, школа, аптэка[2]. На мяжы XIX і XX стагодзьдзяў працавалі гарбарны завод і крупадзёрка[3].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Манастыршчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1920 годзе газэта Наша Ніва пісала, што ў ваколіцах Манастыршчыны дзее партызанскі аддзел, які змагаецца за незалежнасьць Беларусі[4].
У 1924 годзе Манастыршчыну не вярнулі БССР і перадалі ў Рослаўскі павет РСФСР. У 1938 годзе статус паселішча панізілі да сяла У Другую сусьветную вайну з 15 ліпеня 1941 да 25 красавіка 1943 году сяло знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1965 годзе Манастыршчына атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
- Мястэчка на старых здымках
- Вуліца. М. Крукоўскі, 1898 г.
- Вуліца, да 1918 г.
- Валасная ўправа, да 1918 г.
- Вуліца, 1939 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XVIII стагодзьдзе: 1783—1785 гады — 182 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1885 год — 1599 чал., зь іх 364 праваслаўныя і 1235 юдэяў
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 3555 чал.; 1979 год — 4760 чал.; 1989 год — 5166 чал.; 1998 год — 4,9 тыс. чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 4622 чал.; 2007 год — 4066 чал.; 2009 год — 3977 чал.; 2012 год — 3944 чал.; 2013 год — 3824 чал.; 2014 год — 3770 чал.; 2015 год — 3755 чал.; 2016 год — 3701 чал.
Інфраструктура
У Манастыршчыне працуюць 3 дашкольныя ўстановы, сярэдняя і музычная школы, лякарня, паліклініка, 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэтар.
Remove ads
Славутасьці
- Царква Прачыстай Багародзіцы (2-я палова XIX ст.; мураўёўка)
Асобы
- Павал Шастакоў (1899—1937) — беларускі журналіст і пэдагог
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads