Лужасна

вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Лужасна
Remove ads

Лу́жасна[2] — вёска ў Беларусі, пры ўтоку ракі Лужасянкі ў Дзьвіну. Уваходзіць у склад Мазалаўскага сельсавету Віцебскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1850 чал. Знаходзіцца за 12 км ад Віцебску, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Лужасна.

Хуткія факты
Remove ads

Гаспадарка

Ад 2017 году дзейнічала Віцебская гідраэлектрастанцыя, дзе працавала 30 чалавек[3]. Гэтая электрастанцыя забясьпечвала электраэнэргіяй увесь Віцебскі раён пры магутнасьці 40 мэгаватаў[4].

Гісторыя

Археалягічныя помнікі каля Лужасна (гарадзішча і селішча) сьведчаць пра тое, што людзі жылі тут ужо ў глыбокай старажытнасьці. У XV—XVI стагодзьдзях мясьціна згадваецца як уладаньне вялікіх князёў.

У 1530 годзе Лужасна — цэнтар воласьці ў валоданьні Маладзеняў. У вёсцы існавала царква Сьвятога Мікалая. У Вялікую Паўночную вайну пастоі і праходы войскаў, а таксама эпідэмія спустошылі Лужасна, тут застаўся 1 селянін, а навокал, як пісаў відавочца, толькі магілы ды сьляды былых сядзібаў, якія зарасьлі быльнягом. У 1717 годзе Лужасна — каралеўшчына, дзе было больш за 30 гаспадароў-сялянаў, якія мелі 1/8 — 1/3 службы. Яны плацілі 150 злотых чыншу, апрача гэтага аддавалі ўладальніку 90 салонак збожжа, 10 пудоў мёду, урадніку — 24 салонкі збожжа. Мелася карчма. У 1740 годзе тут пачала працаваць мукамольная вытворчасьць.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Лужасна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віцебскім павеце. У вёсцы разьмяшчаўся збожжазапасны магазын, 14 верасьня рэгулярна праводзіўся кірмаш. У 1863 годзе на мукамольнай вытворчасьці працавала 10 работнікаў, выраблялася мукі на 27 тыс. рублёў. У 1900 годзе пры царкоўнапрыходзкай школе, якая існавала з 1863 году, адкрыўся інтэрнат на 30 месцаў. На 1903 год існаваў вятрак, на 1905 аднайменны маёнтак (1 двор, 7 жыхароў) належаў Віцебскаму сельскагаспадарчаму таварыству, якое валодала 13 дзесяцінамі зямлі; засьценак (3 двары, 9 жыхароў) меў 39 дзесяцінаў зямлі; цьвінтар (3 двары, 9 жыхароў) належаў царкве, якая мела 38 дзесяцінаў зямлі. У 1909 годзе ў вёсцы адкрылася земляробчая школа.

1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Лужасна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Лужасна вярнулі БССР. На 1926 год тут было 9 двароў, на 1941 год — 11, на 1 студзеня 2003 году — 542.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1834 год — 374 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1926 год — 35 чал.; 1941 год — 45 чал.; 1999 год — 1803 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2003 год — 1876 чал.[5]; 2010 год — 1850 чал.

Інфраструктура

У Лужасна працуюць Дзяржаўны аграрны каледж, базавая школа, школа-інтэрнат, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Гарадзішча
  • Земляробчая школа (XIX ст.)
  • Царква Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа (1815)
  • Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы (1908)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads