Вішніцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вішні́цы (польск. Wisznice) — вёска ў Польшчы, на рацэ Зяляве. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Знаходзяцца за 28 км на поўдзень ад Белай і за 75 км на паўночны ўсход ад Любліна.
Вішніцы — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася былая ўніяцкая царква Сьвятога Юрыя, помнік архітэктуры XIX ст.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Вішніцы датуецца 1446 годам. Паміж 1511—1579 гадамі яны атрымалі Магдэбурскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва.

30 сакавіка 1715 году кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны, з улікам гаротнага становішча Вішніцаў па спусташэньні рознымі войскамі і на просьбу яго ўладальніка Станіслава Сапегі, выдаў мястэчку прывілей. Паводле прывілею, апроч двух даўнейшых кірмашоў на праваслаўныя сьвяты Сьвятога Юрыя і Прачыстай Багародзіцы, Вішніцам даваўся дазвол на два новыя кірмашы: на Сьвятога Яна (паводле праваслаўнага календару) і ў дзень Сьвятога Марціна (паводле каталіцкага календару)[a].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вішніцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. У XIX ст. Вішніцы знаходзіліся ў валоданьні Сапегаў. На 1827 год тут было 178 будынкаў. 24 сьнежня 1869 году расейскія ўлады панізілі афіцыйны статус мястэчка да вёскі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Вішніцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі, папярэдне расейскія войскі спалілі 90% вёскі.
Remove ads
Найноўшы час
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Вішніцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Вішніцы занялі войскі Трэцяга Райху.
Remove ads
У 1944 годзе Вішніцы занялі савецкія войскі, па чым іх зноў перадалі Польшчы.
- Мястэчка на старых здымках, 1905 год
- Стары касьцёл
- Рынак. Царква
- Рынак
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 603 чал.[1]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1506 чал.
Транспарт
Каля Вішніцаў праходзяць дзяржаўная аўтамабільная дарога 63 і ваяводзкая 812.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Перамяненьне Пана (1937—1955)
- Могілкі: праваслаўныя (уніяцкія), юдэйскія
- Царква Сьвятога Юрыя (1870—1872)
Страчаная спадчына
- Касьцёл (XVIII ст.)
Галерэя
- Краявіды Вішніцаў
- Касьцёл
- Пахавальня Крашэўскіх
- Касьцельная вуліца
Асобы
- На мясцовых могілках спачылі браты Каэтан і Люцыян Крашэўскія разам з маці Соф’яй
Паселішчы-сябры
Заўвагі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads