Габрава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Габрава
Remove ads

Габрава (па-баўгарску: Габрово) — горад у цэнтры Баўгарыі, паблізу геаграфічнага цэнтру краіны. Адміністрацыйны цэнтар Габраўскай вобласьці і найбуйнейшы населены пункт абшчыны Габрава. Разьмешчаны на паўночным схіле хрыбта Стара Планіна, ля Шыпкінскага перавалу, на абодвух берагах ракі Янтры. Насельніцтва гораду на 2013 год — 57 тыс. чалавек.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Габрава стаў набіраць эканамічнае значэньне ў эпоху Другога баўгарскага царства (1187—1393), сталіцай якога было разьмешчанае непадалёк Вэліка-Тырнава.

У эпоху асманскага ўварваньня на тэрыторыю Балканскага паўвострава колькасьць жыхароў Габрава рэзка павялічваецца дзякуючы струменю перасяленцаў з былой сталіцы і іншых захопленых фартэцыяў. У 1860 годзе Габрава атрымлівае статус гораду.

Thumb
Брацкая магіла 16 афіцэраў і 465 ніжніх чыноў 14-ы пяхотнай дывізіі, каля царквы Ўнебаўзяцьця Прасьвятой Багародзіцы ў Габраве

У Габрава ёсьць некалькі помнікаў расейскім жаўнерам і афіцэрам, якія ваявалі пры Абароне Шыпкі і памерлі ў горадзе ад ран і хваробаў.

Пасьля вызваленьня Баўгарыі (1878) Габрава разьвіваўся як прамысловы цэнтар і нават атрымаў мянушку «баўгарскі Манчэстэр». Цяпер у горадзе разьвіты лёгкая прамысловасьць і машынабудаваньне.

У 1900 годзе ў Габраве нарадзіўся Пётар Стэфанаў Русеў — бацька першай жанчыны-прэзыдэнта Бразыліі Дзілмы Русэф.

Remove ads

Насельніцтва

Ніжэй прадстаўлена дынаміка колькасьці насельніцтва гораду:

Больш інфармацыі Год, Насельніцтва ...

Гарады-сябры

Ураджэнцы і жыхары

  • Васіл Еўстаціеў Апрылаў, баўгарскі грамадзка-палітычны дзяяч

Дадатковыя зьвесткі

  • Габрава вядома як «Сталіца гумару» Баўгарыі[1][2]
  • У Магілёве ў гонар Габрава названая вуліца[3], а таксама адна з рэстарацыяў у самым цэнтры гораду.[4]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads