Чарнігаў

места ў Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарнігаў
Remove ads

Чарні́гаў (па-ўкраінску: Чернігів) — места на поўначы Ўкраіны, на правым беразе ракі Дзясны. Адміністрацыйны цэнтар Чарнігаўскай вобласьці і Чарнігаўскага раёну. Насельніцтва на 2025 год — 272 тыс. чал. Горад-герой Украіны (2022)[3]

Хуткія факты

Вузел чыгуначных лініяў (на Гомель, Нежын) і аўтамабільных дарог, порт.

Remove ads

Этымалёгія назвы

Паводле легенды места атрымала сваю назву ў гонар першага мясцовага князя — Чорнага.

Гісторыя

Thumb
Гістарычны герб Чарнігава (1623)
Thumb
Герб Чарнігаўскага ваяводзтва
  • 1646: у месьце пачала працу першая друкарня.
  • 1654: згодна зь Пераяслаўскай дамовай трапіў пад уладу Маскойскай дзяржавы.
  • 1672: у «Титулярнике» маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча герб Чарнігава ўпершыню прадстаўлены ў выглядзе чорнага аднагаловага арла з крыжом праз плячо, аднак ажно да кан. XVIII ст. мескі магістрат працягваў карыстацца гербам часоў Рэчы Паспалітай.[4]
  • 1700: заснаваньне Чарнігаўскага Калегіюму, аднаго з галоўных асяродкаў асьветы і навукі Гетманшчыны.
  • 1808: цэнтар Чарнігаўскай губэрні.
  • 1917: увайшоў у склад Украінскай Народнай Рэспублікі.
  • 1919: у складзе УССР.
  • 1932: цэнтар вобласьці.
  • 2006: на сьвята заступніцы Беларусі Эўфрасіньні Полацкай, дзякуючы імкненьням сьвятароў Украінскае Праваслаўнае Царквы Кіеўскага патрыярхату, у Чарнігаве адбылося першае набажэнства на беларускай мове.[5]
  • 2022: на цяперашні момант — адзін з найбольш разбураных гарадоў Украіны пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расейскай Фэдэрацыі ва Ўкраіну (існуе шэраг яшчэ больш разбураных населеных пунктаў, напрыклад, на ўсходзе Ўкраіны)[6][7].
Remove ads

Насельніцтва

Thumb
Тэатар імя Тараса Шаўчэнкі
  • XVIII стагодзьдзе: 1765 год — 1 830 чал. (915 мужчынаў і 915 жанчын).[8]
  • XIX стагодзьдзе: 1801 год — 4 тыс. чал.; 1844 год — 12 тыс. чал.; 1897 год — 27 006 (13 127 мужчынаў і 13 879 жанчын)
  • XX стагодзьдзе: 1913 год — 35 тыс. чал.; 1939 год — 69 тыс. чал.; 1959 год — 90 тыс. чал.; 1970 год — 159 тыс. чал.; 1977 год — 233 тыс. чал.[9]; 1991 год — 306 тыс. чал.[10]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 304 994 чал.; 2006 год — 299 609 чал.; 2009 год — 299 989 чал.

Мова

Больш інфармацыі украінская мова, расейская ...

Эканоміка

Прадпрыемствы хімічнай, харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

  • ААТ «Чарнігаўскае хімвалакно»(банкрот з 2012 року)
  • ЗАТ «Чарнігаўскі аўтобусны завод»
  • ААТ «Чарнігаўвоўна»
  • ЗАТ «Чарнігаўскі мясакамбінат»
  • ЗАТ «Піўны камбінат „Дзясна“»
  • Чарнігаўская фабрыка музычных інструмэнтаў

Славутасьці

Thumb
Выгляд места ў пач. XX ст.

Музэі: гістарычны, мастацкі, літаратурна-мэмарыяльны М. Кацюбінскага. У месьце знаходзіцца шэраг помнікаў архітэктуры.

  • Княскага часу:
  • XVII—XX стст:
    • Калегіюм (1702)
    • Палкавая канцылярыя — камяніца Лізагуба (кан. XVIII ст.)
    • Царква Траецкага Ільлінскага манастыра (1679—1689)
    • Будынак тэатру (1958)
Remove ads

Галерэя

Месты-сябры

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads