Эліза Ажэшка
беларуская пісьменьніца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Элі́за Ажэ́шка (па-польску: Eliza Orzeszkowa; 6 чэрвеня 1841, Мількаўшчына — 18 траўня 1910, Горадня) — беларуская польскамоўная пісьменьніца, грамадзкая дзяячка і пэдагог эпохі пазытывізму. Эліза Ажэшка была вельмі папулярнай тагачаснай пісьменьніцай, яе празаічныя творы інсцэніраваліся, перакладаліся на беларускую мову і напачатку XX стагодзьдзя ставіліся на сцэнах шматлікіх беларускіх гарадоў[2]. Пры жыцьці блізка сябравала з Францішкам Багушэвічам, які прысьвяціў ёй верш «Яснавяльможнай пане Арэшчысе».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і заможнага памешчыка і адваката Паўлоўскага. Адукацыю атрымала ў Варшаўскім пансіёне (1852—1857). У 17 гадоў выдадзена за памешчыка Пятро Ажэшку і жыла ў яго маёнтку Людвінова (цяпер Дарагічынскі раён). Аказвала дапамогу ўдзельнікам паўстаньня 1863 году. За ўдзел у паўстаньні муж быў сасланы ў Пермскую губэрню, а маёнтак быў канфіскаваны. Шлюб Элізы Ажэшкі зь Пятром Ажэшкам па яе ініцыятыве быў прызнаны ў 1869 несапраўдным. Па асяданьні ў Горадні Ажэшка прадала маёнтак Мількаўшчына (1870) і жыла літаратурнай працай.
У 1894 року выйшла замуж за даўняга прыяцеля Станіслава Нагорскага. 19 лістапада 1896 року падчас гучнага адзначэньня ейных імянінаў яе муж сканаў ад паралюшу сэрца.
Пасьля цяжкай хваробы сэрца памерла й пахаваная ў Горадні.
Remove ads
Літаратурная дзейнасьць
Дэбютавала ў друку апавяданьнем «Малюнак з галодных гадоў» (па-польску: «Obrazek z lat głodowych») у 1866. Карысталася псэўданімамі E. O., Bąk (z Wa-Lit-No), Li…ka, Gabriela Litwinka. Першыя раманы і апавяданьні «Пан Граба» (па-польску: «Pan Graba», 1869), «Марта» (па-польску: «Marta», 1873) і іншыя напісаны на тэмы грамадзкай эмансыпацыі і барацьбы жанчын за грамадзкія правы. Шырокае прызнаньне прынесьлі раман «Мэір Эзофавіч» (па-польску: «Meir Ezofowicz»), апавяданьні зборніка «З розных сфэр» (т. 1—3, 1879—1882), апавяданьні з жыцьця беларускіх сялянаў «Нізіны» (па-польску: «Niziny», 1883), «Дзюрдзі» (па-польску: «Dziurdziowie», 1885), «Хам» (1888).
Remove ads
Навуковая дзейнасьць

Шмат падарожнічала па Беларусі, сабрала 228 назоваў расьлінаў. Усім беларускім назвам за дапамогай знаёмага батаніка яна дала лацінскія адпаведнікі. Шмат назваў расьлінаў, пададзеных Ажэшкай, не фіксуюць іншыя беларускія слоўнікі[3].
Ушанаваньне памяці
У доме ў Горадні, дзе апошнія гады жыцьця жыла пісьменьніца створаны дом-музэй. Імем Ажэшкі названая адна з цэнтральных вуліц Горадні, на якой усталяваны помнік.
Беларускія пераклады
- Аповесці, апавяданні, нарысы / Прадм. В. Гапавай. — Мн., 2000.
- Выбраныя творы. Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2000.
- Раман «Над Нёманам» — пераклад Анатоля Бутэвіча (выдавецтва «Мастацкая літаратура», 2003).
- Эсэ «Gloria victis» — пераклад Анатоля Бутэвіча (часопіс «Дзеяслоў» № 4, 2008) зь яго ж артыкулам пра паўстанцкія матывы ў творчасьці Э. Ажэшкі.
- Над Нёманам. Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2020. У выданне ўключаны таксама навэлістычны цыкл «Gloria Victis».
- Дзікунка: раман XIX стагоддзя і як яго сёння чытаць: [да 180-годдзя з дня нараджэння Э. Ажэшкі] / Эліза Ажэшка. — Мінск : Галіяфы, 2021. — 463, [2] с.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads