Габрэйскі каляндар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Габрэ́йскі калянда́р (па-габрэйску: הלוח העברי‎) — штогадовы каляндар, які выкарыстоўваецца ў юдаізьме для вызначэньня габрэйскіх сьвятаў, адпаведных частак Торы для грамадзкага чытаньня, ёрцайт (дня памяці памерлых сваякоў) і іншага. Побач з грэгарыянскім календаром зьяўляецца афіцыйным календаром у Ізраілі.

Гісторыя

У гісторыі габрэйскага календара вылучаюць тры галоўныя пэрыяды:

  • біблійны, ад Майсея до Ездры і Нэеміі (1500—450 да н. э.);
  • пасьлябіблійны (да разбурэньня Храма у 70 г. н. э.);
  • талмудычны, да заключэньня Талмуда (70—500).

У першы пэрыяд пачаткі месяцаў і сьвяты вызначаліся выключна па «бачаньні маладога Месяца» і стане Сонца, у другі — часткова па бачаньні месяца і стане сонца, часткова па падліках, у трэці — выключна па падліках. У габрэйскім календары просты год складаецца з 12 месяцовых месяцаў; у высакосным годзе дадаецца дадатковы месяц. Як простыя, так і высакосныя гады бываюць:

  • правільныя, калі ўсе 12 месяцаў складаюцца чаргавана з 30 і 29 дзён;
  • дастатковыя, калі адзін з 29-дзённых месяцаў мае 30 дзён;
  • недастатковыя, калі адзін з 30-дзённых месяцаў складаецца з 29 дзён.

Такім чынам:

Больш інфармацыі Тыпы гадоў, Дзён у простым годзе ...

Працягласьць габрэйскага году (незалежна ад таго, будзе ён правільным, дастатковым альбо недастатковым) вызначаецца днём, на які прыпадае першае чысло месяца тышрэй і першае чысло месяца нісана. З-за таго, што сьвята Песах сьвяткуецца 14-га нісана, які мусіць быць веснавым месяцам, то для ўзгадненьня месяцовага году з сонечным у габрэйскім календары прыняты цыкль у 19 гадоў (малы месяцовы цыкль), у якім 7 гадоў зьяўляюцца высакоснымі.

У аснову ўсяго габрэйскага календара закладзенае вызначэньне першага маладзіка (маладзік сьветабудовы), які, па габрэйскіх падліках, адбыўся ў 3761 годзе да н. э., у панядзелак, у 5 гадзінаў і 204 часткі пасьля поўдня. Паводле габрэйскіх традыцыяў гадзіна падзяляецца не на хвіліны і сэкунды, а на 1080 частак (лік, пазычаны з «Альмагеста» Пталемэя, і які дзеліцца на ўсе адназнакавыя дзельнікі, апроч 7), кожная частка — з 76 імгненьняў. Цяпер, праз 1500 гадоў з часу канчатковага вызначэньня габрэйскага календара, ягонае вылічэньне не зусім супадае з сучаснымі астранамічнымі падлікамі, але памылка не зьяўляецца настолькі значнай, каб узьнікла неабходнасьць выпраўленьня календара.

Караімы таксама выкарыстоўваюць габрэйскі каляндар з той розьніцай, што яны падзяляюць гадзіну на агульнапрынятых падставах і іначай вызначаюць маладзік.

Больш інфармацыі Месяц (у дужках — састарэлая назва з Старога запавету), Колькасьць дзён ...
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads