Галіцка-Валынскі летапіс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Га́ліцка-Валы́нскі ле́тапіс — помнік гістарыяграфіі, мовы і літаратуры XIII стагодзьдзя, складзены ў Галіцка-Валынскай Русі (магчыма, частка летапісу была напісаная ў Турава-Пінскім княстве[a][1]). Ахоплівае падзеі за пэрыяд 1201—1292 рокаў. Зьбярогся ў Іпацьеўскім, Хлебнікаўскім ды іншых сьпісах украінскага летапіснага зводу[2].

Структура

Паводле літаратурнай структуры і зьместу летапіс уяўляе звод, у якім вылучаюцца 2 асноўныя часткі: Галіцкі летапіс (1201—1261), складзены ў Галічыне, у аснову якога пакладена летапісаньня часоў князя Данілы Раманавіча Галіцкага і Валынскі летапіс (1262—1291), складзены на Валыні, які больш увагі надае гісторыі валынскай зямлі у час княжаньня Васілька Раманавіча ды яго сына Ўладзімера.

Падзеі ў летапісе пададзеныя з пункту гледжаньня інтарэсаў галіцка-валынскіх князёў, месцамі тэндэнцыйна, але зьвесткі ў цэлым адпавядаюць гістарычнай праўдзе[3].

Remove ads

Асьвятленьне беларускіх земляў

Галіцка-Валынскі летапіс служыць каштоўнай крыніцай вывунэньня мінуўшчыны Беларусі. У ім зьмешчаныя ўнікальныя зьвесткі па гісторыі беларускіх местаў (Наваградак, Горадня, Берасьце, Ваўкавыск), пра асобныя помнікі беларускай культуры (Лаўрышаўскі манастыр, Камянецкая вежа), пра жыцьцё і дзейнасьць вялікіх князёў Вялікага Княства Літоўскага Міндоўга, Войшалка, Трайдэна. Некаторыя дасьледнікі выказалі гіпотэзу, што інфармацыя пра літоўскіх князёў запазычаная з Наваградзкага летапісу, магчыма, складзенага ў Лаўрышаўскім манастыры[b][3].

У Галіцка-Валынскі летапісе даволі шырока асьветлены пачатковы этап палітычнага аб’яднаньня літоўскіх (беларускіх) зямель у адзіную дзяржаву, працэс утварэньня Вялікага Княства Літоўскага, паказана складанасьць гэтага прагрэсіўнага гістарычнага працэсу.

Летапіс быў шырока вядомы на беларускіх землях, паслужыў крыніцай і ўзорам для літоўскіх хронік XVI стагодзьдзя. Асобныя яго сюжэты выкарыстаў аўтар «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», зьвесткі пра Міндоўга і Войшалка былі перакладзеныя на старабеларускую мову і ўлучаныя ў Хроніку Быхаўца.

Галіцка-Валынскі летапіс садзейнічаў таксама пераадоленьню традыцыйнай пагадовай формы выкладаньня падзеяў у літоўскім агульнадзяржаўным летапісаньні і станоўча паўплываў на разьвіцьцё беларускай гістарычнай прозы і гістарыяграфіі позьняга сярэднявечча і эпохі Адраджэньня[2].

Remove ads

Заўвагі

  1. На думку Дзьмітрыя Ліхачова, Арсеня Насоўнава.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads