Хроніка Быхаўца
беларускі летапіс From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хро́ніка Бы́хаўца, летапіс Быхаўца, Быхаўца хроніка — трэці, найбольш поўны агульнадзяржаўны летапісны звод, помнік літоўскага (беларускага) летапісаньня 1-й паловы XVI ст. Складзены аўтарам, блізкім да магнатаў Гаштольдаў і Алелькавічаў. Вядомы ў адзіным сьпісе канцу XVII — пачатку XVIII стагодзьдзяў, перапісаным лацінкай з больш даўняга, кірылічнага тэксту. Крыніцамі хронікі паслужылі «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага» і «Беларуска-літоўскі летапіс 1446 году».
Выяўлены ў 1820-я ў бібліятэцы абшарніка Аляксандра Быхаўца, маёнтку Магілёўцы[1] пад Ваўкавыскам. Рукапіс згублены ў 2-й палове XIX ст. Поўнасьцю апублікаваны Тэадорам Нарбутам у 1846. Пачатак і канец хронікі не зьберагліся[2].
Remove ads
Пытаньне праўдзівасьці
Пэўны час летапісны звод лічыўся фальсыфікатам Тэадора Нарбута (1784—1864), які ўпершыню выдаў «Хроніку Быхаўца» ў сэрыі «Помнікі літоўскай гісторыі» (1846), пасьля чаго рукапіс бясьсьледна зьнік. Гэтая акалічнасьць, а таксама тое, што тэкст хронікі ўтрымлівае супярэчнасьці і анахранізмы, прывялі да абвінавачваньня Нарбута ў фальсыфікацыі крыніцаў. Аднак большасьць расейскіх, беларускіх і польскіх гісторыкаў давялі адваротнае. За некалькі рокаў перад Нарбутам урывак з хронікі надрукаваў настаўнік Віленскай гімназіі Гіпаліт Клімашэўскі. Ён асабіста чытаў летапісны звод у маёнтку Быхаўца і апублікаваў ягоны фрагмэнт пра забойства вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча ў 1440. Быхавец у 1834 пераслаў рукапіс хронікі Нарбуту, які выкарыстаў яго пры напісаньні «Старажытнай гісторыі літоўскага народу»[3].
Remove ads
Зьмест
Хроніка прысьвечаная гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ад легендарных часоў да пачатку XVI ст.[4]. Твор пачынаецца з апісаньня бегства «рымлян»[5] і абрываецца на апісаньні перамогі беларуска-літоўскага войска пад кіраўніцтвам Міхала Глінскага над татарамі пад Клецкам у 1506. Асобныя старонкі хронікі маюць выразную публіцыстычную і антыпольскую накіраванасьць[6]. Гістарычнае мінулае Беларусі і Летувы пададзенае з агульнадзяржаўных і шляхецкіх пазыцыяў. Аўтар падкрэсьліў факты тэрытарыяльнага росту ВКЛ, усхваляў зьнешнюю палітыку Вітаўта, яго ролю ў Грунвальдзкай бітве.
Remove ads
Каштоўнасьць
Хроніка Быхаўца — важная крыніца па сярэднявечнай гісторыі Літвы-Беларусі, каштоўны помнік грамадзка-палітычнай думкі беларускага і летувіскага народаў, беларускай мовы і літаратуры эпохі Адраджэньня. Твор паслужыў крыніцай «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага, а празь яго пасрэдніцтва «Хронікі Польшчы» Марціна і Яўхіма Бельскіх, «Хронікі Эўрапейскай Сарматыі» Аляксандра Гваньіні, беларуска-ўкраінскага хранографу XVII ст. «Вялікая хроніка», шэрагу іншых хронік і гісторыяў XVII—XIX стагодзьдзяў[7]
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads