Ганна Эйсмант
беларуская журналістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Га́нна Міха́йлаўна Э́йсмант — беларуская журналістка.
Біяграфія
Нарадзілася ў Гародні. Вучылася на факультэце журналістыкі БДУ па спэцыяльнасьці «Радыё й тэлебачаньне». У 2020 годзе мадэльер Аляксандар Варламаў(be) заявіў, што прыкладна ў 2002 годзе пазнаёміў Ганну Эйсмант з Аляксандрам Лукашэнка на прыватнай вечарыне, што, паводле ягонага сьцьверджаньня, паспрыяла кар’ернаму росту Ганны, ейнага брата й яго жонкі[1][2][3][4][5].
У 2003 году скончыла БДУ. Працавала на Радыё Рокс, затым стала вядоўцаю спартовых навінаў на каналах Белтэлерадыёкампаніі. Пасьля стала аўтарам тэлефільмаў пра беларускіх спартоўцаў і спартовак. У 2013—2014 гадох ейны фільм пра хакеіста Руслана Салея атрымаў узнагароды Беларускай асацыяцыі спартовага друку й Міжнароднага фэстывалю спартовых фільмаў. У 2017 годзе атрымала ўзнагароду Міжнароднага алімпійскага камітэту «у знак прызнаньня выдатнага ўкладу ў прапаганду й разьвіцьцё ідэяў удзелу жанчынаў і дзяўчатаў у спорце»[1][1][1][6].
Remove ads
Дачыненьне да забойства Рамана Бандарэнкі
Паводле зьвестак Аб’яднаньня сілавікоў Беларусі, праз атрыманыя аўдыёзапісы і білінг(uk) нумароў мабільных тэлефонаў аб’яднаньню ўдалося дакладна ўсталяваць кола асобаў, якія маюць дачыненьне да забойства менчука Рамана Бандарэнкі, які памёр у шпіталі пасьля таго, як быў зьбіты[7]. Эйсмант уваходзіць у гэты лік[8][9].
Сям’я
Брат Іван Эйсмант, старшыня Белтэлерадыёкампаніі. Міліцыянт паводле прафэсіі Іван прыйшоў на тэлебачаньне па пратэкцыі сястры[10].
У шлюбе, ёсьць дачка Іванка[11].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads