Кобрынская эканомія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́брынская экано́мія — сталовы маёнтак(pl) вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх, які існаваў у 1519—1795 роках. У эканомію ўваходзілі месты Кобрынь, Пружана (Дабучын) і Гарадзец[1].
Мінуўшчына
У 1518 (або 1519[2]) року памерла апошняя кіраўніца ўдзельнага Кобрынскага княства Ганна Сямёнаўна Кобрынская. З Кобрыня і прылеглых земляў было створанае дзяржаўнае ўладаньне Кобрынскае староства, перададзенае ў пажыцьцёвае валоданьне мужу Ганны Вацлаву Касьцевічу на правох арэнды. Пасьля ягонай сьмерці ў 1532 року вялікі князь Жыгімонт Стары падарыў староства сваёй жонцы Боне Сфорцы[1]. Адміністратарам староства быў прызначаны Іван Міхайлавіч Харэвіч з Куранцу[2]. У 1556 року Бона вярнулася ў Італію, эканомія зноўку адышла да вялікага князя (гэтым разам Жыгімонту II). У адміністрацыйным пляне староства складала Кобрынскі павет Падляскага, а з 1566 року — Берасьцейскага ваяводзтва[2].
У 1589 эканомія была перададзеная дачцэ Боны Сфорцы, удаве Сьцяпана Батуры, каралеве польскай і вялікай княгіні літоўскай Ганьне Ягелонцы[3]. 10 сьнежня 1589 году Кобрыню было нададзенае Магдэбурскае права, а зь ім і герб, была пабудаваная ратуша. Паводле прывілею, кобрыньскія землеўласьнікі атрымлівалі права на ўласны орган улады — магістрат. У магістрат абіралі радцаў, зь ліку якіх абіралі бурмістраў. Аднак кіраўніком магістрату заставаўся войт, які абіраўся зь ліку мескай шляхты і меў паўнамоцтвы зацьвярджаць абраньне радцаў. Ён жа старшыняваў у судзе, дзе яму асіставалі лаўнікі[4]. Разам з Кобрынем Магдэбурскае права было нададзенае і Гарадцу, які, аднак, ня меў самастойнага кіраваньні і выконваў загады з Кобрыню.
У першай палове XVII стагодзьдзя эканомія належала сужэнцы Жыгімонта III каралеве Канстанцыі Аўстрыйскай[1].
У 1757 року Ежы Флемінг атрымаў агульнае права на Берасьцейскую і Кобрынскую эканоміі тэрмінам на 6 рокаў.
У 1768 року распачатая рэарганізацыя Кобрынскай эканоміі пад кіраўніцтвам Антонія Тызэнгаўза, якая, аднак, не прынесла жаданых вынікаў.
У 60—70-я рокі XVIII стагодзьдзя існаваў і альтэрнатыўны праект рэфармаваньня Берасьцейскай і Кобрынскай эканоміяў, прапанаваны каморнікам Віленскага ваяводзтва Людвікам Кройцам. Сутнасьць праекту заключалася ў тым, каб перадаць сялянам у карыстаньне ўсе фальваркавыя землі і перавесьці іх з адпрацовачнай на грашовую рэнту. Акрамя таго, былі прапанаваныя й іншыя, меней значныя зьмяненьні. На думку Кройца, рэформа павысіла б даход зь дзьвюх эканоміяў са 110 тысячаў тынфаў, якія паступалі ў каралеўскую казну ад арандатара Ежы Флемінга, да 294 тысячаў. Кройц дададваў, што азначаная рэнта ня будзе для сялянаў цяжкай, і сам прапаноўваў узяць на сябе частку выдаткаў па правядзеньні рэформы наўзамен на некаторыя прэфэрэнцыі[5].
З далучэньнем Палесься да Расейскае імпэрыі частку земляў эканоміі зь сялянамі расейскі ўрад прадаў прыватным асобам зь ліку расейскіх памешчыкаў, большую частку атрымалі фаварыты царыцы, у тым ліку Аляксандар Сувораў, які завалодаў Кобрынскім ключом.
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
З праведзенай у 1563 року рэвізіі(ru) вядома, што эканомія складалася з 6 воласьцяў: Кобрынскай, Блудзенскай, Вежыцкай, Гарадзецкай, Дабучынскай, Чаравачыцкай. Адміністрацыйным цэнтрам эканоміі быў Кобрынскі замак, у кожнай воласьці існаваў асобны двор, у якім разьмяшчалася ўправа. Воласьці падзяляліся на войтаўствы, якіх агулам было 18. На чале кожнага войтаўства стаяў войт зь сялянаў. Войтаўствы падзяляліся на вёскі, якіх было 98. У склад эканоміі ўваходзіла 109 населеных пунктаў — 3 месты (Кобрынь, Дабучын і Гарадзец), 8 двароў або фальваркаў і 98 вёсак. Па прыкладных падліках у эканоміі было 77 тысячаў дзесяцінаў зямлі (89 валокаў фальваркавай пашавай зямлі і 612 валокаў цяглых сялянаў)[6][1].
Рэвізіі таксама ладзіліся ў 1549 і 1597 роках. У эканоміі адбываліся працы, накіраваныя на павелічэньне плошчы пашавых земляў: мэліярацыя, вырубка лесу[1]. У 1597 року прыбытак з эканоміі складаў 11 тыс. злотых, у 30-я рокі XVIII ст. — 47 тыс. злотых.
У 1757 року ўведзены новы падзел: замест воласьцяў і войтаўстваў створаныя губэрні і ключы. Такім чынам паўстала Кобрынская губэрня з 8 ключоў[1]:
Remove ads
Глядзіце таксама
- Кобрынскае княства
- Кобрынскі павет
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads