Гатава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Га́тава[1] — вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, на дарозе Н9034, за 5,2 км на паўднёвы ўсход ад кальцавай аўтадарогі. Гатава ўваходзіць у склад Навадворскага сельсавету.
Remove ads
Геаграфія
Вёска разьмешчаная на невялікім узвышшы зь перападамі вышыняў; дакладна вылучаны прыватны сэктар і шматпавярховая забудова. З усходняга боку ён абмежаваны прамзонай, з паўднёвага — лесапаласой і чыгункай, з захаду й усходу — ворыўнымі землямі.
На усход ад вёскі знаходзяцца могілкі. Самыя старыя пахаванні, якія захаваліся, датуюцца першай паловай XX стагоддзя.
Гісторыя
Першыя згадкі пра вёску Гатава ў дакумэнтальных крыніцах зьяўляюцца ў 1567 годзе. З тых часін паселішча мела розных уласьнікаў: памешчыкі, Каталіцкі касьцёл, нават жаночы манастыр.[2]
У гады Вялікай айчыннай вайны на гэтай тэрыторыі дзейнічаў партызанскі атрад[3].
У 1968 годзе побач зь вёскай Гатава пабудаваны Менскі завод «Другчармет»[4]. Пасьля гэтага для засяленьня працоўнікаў заводу тут пачалося будаўніцтва першых шматпавярховых дамоў.
Другая хваля будаўніцтва зьвязаная з гарбарняй, якая пачала працаваць побач з паселішчам у 1988 годзе.
Remove ads
Пэрспэктыва разьвіцьця
Паводле Генпляну разьвіцьця Менску да 2030 году, прадугледжвалацца ўключэньне ў гарадзкую рысу вёску Новы Двор. Такім чынам, мяжа Менску апыналася за 1—2 км ад паселішча. Акрамя таго, пляны прадугледжваюць блізкае будаўніцтва новае аўташашы Менск — Гомель.
Генэральны плян разьвіцьця паселішча Гатава да 2030 году прадугледжвае павелічэньне колькасьці насельніцтва да 12 тыс. чалавек, працяг шматпавярховай забудовы ў заходняй частцы паселішча (у бок чыгункі) і разьвіцьцё катэджнай забудовы ва ўсходняй частцы мястэчка. У сувязі з павелічэньнем насельніцтва ў плян закладзена будаўніцтва яшчэ адной школы, дзіцячага садку, рэкрэацыйнай зоны са стадыёнам, новай магутнай кацельні.
Праект пляну разьвіцьця паселішча Гатава прадугледжвае працяг вул. Мэталюргічнай (галоўная вуліца мястэчка) і злучэньне яе з вул. Бабушкіна (прамзона Калядзічы). Такім чынам плянуецца палепшыць транспартнае злучэньне зь Менскам, бо вуліца Бабушкіна непасрэдна пераходзіць у Ігуменскі тракт.

Насельніцтва
- 2010 год — 7308 чалавек
- 1999 год — 7028 чалавек
Прадпрыемствы
Найбуйнейшыя прадпрыемствы Гатава:
- РУП «Другчармет»
- ААТ «Менскае вытворчае скураное аб’яднаньне»
- КУП «ЖКГ Менскага раёну»
- ААТ «Белгіпс» (д. 128, з траўня 2019 году)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads