Гая Гай

савецкі вайскавод From Wikipedia, the free encyclopedia

Гая Гай
Remove ads

Га́я Дзімі́травіч Гай (па-расейску: Гай Дмитриевич Гай), сапраўднае імя Гайк Бжышкя́н (па-армянску: Հայկ Բժշկյան, па-пэрсыдзку: هایک پزشکیان, па-расейску: Гайк Бжишкян; 18 лютага [ст. ст. 6 лютага] 1887, Тэбрыз, Пэрсія — 11 сьнежня 1937, Масква, СССР) — савецкі вайскавод, удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расеі і савецка-польскай вайны.

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Армянін, нарадзіўся ў Тэбрызе (Пэрсія) у сям’і настаўнікаў; маці — пэрсыдка, бацька — армянін, які ўцёк ад перасьледу ў царскай Расеі.

У 1901 року Гайк пераехаў у Тыфліс, дзе навучаўся ў армянскай духоўнай сэмінарыі[2]. З 1903 року браў удзел у рэвалюцыйным руху. Сябра РСДРП з 1904 року. За рэвалюцыйную дзейнасьць адсядзеў пяць гадоў турмы.

Па сканчэньні школы інструктараў і афіцэраў у Тыфлісе дабраахвотнікам пайшоў на фронт. Камандаваў ротай армянскіх добраахвотнікаў у шостай дружыне, якая ваявала на Каўкаскім фронце супраць туркаў. Генэралам Юдэнічам быў узнагароджаны двума Георгіеўскімі крыжамі і адным мэдалём[2]. Уцёк з асманскага палону, у Першую сусьветную вайну даслужыўся да чыну штабс-капітана.

Пасьля Кастрычніцкага перавароту далучыўся да РКП(б) і ўзяў імя Гай. У часе Грамадзянскай вайны вёў барацьбу супраць Чэхаславацкага корпусу і арэнбурскіх казакоў генэрала Дутава. У ліпені 1918 року кіраваў абаронай Сымбірску. Нягледзячы на значную перавагу ў жывой сіле, артылерыі і выбары пазыцыі для абароны, панёс паразу ад надыходзячых белых частак падпалкоўніка Ўладзімера Капеля, які ўзяў места 21 ліпеня 1918 року.

У часе савецка-польскай вайны — камандзір 3-га коннага корпусу на Заходнім фронце РСФСР. Дзейнічаў на скрайнім правым флянгу войскаў Тухачэўскага, падчас наступу 14 ліпеня ўзяў Вільню, 22 ліпеня — Горадню, у пачатку жніўня выйшаў на Віслу і адрэзаў важную чыгунку ВаршаваГданьск[3].

Пасьля пераходу польскіх войскаў у контранаступ у канцы жніўня 1920 року 3-і конны корпус быў цалкам разгромлены, ягоныя рэшткі перайшлі на нямецкую тэрыторыю, дзе корпус быў інтэрнаваны ва Ўсходняй Прусіі.

У чэрвені 1922 року Гая Гай скончыў Вышэйшыя вайскова-акадэмічныя курсы. На загад Рэўваенсавету РСФСР прызначаны камандзірам 11-й кавалерыйскай дывізіі.

У 1922 року — наркам па вайсковых справах Армянскай ССР. З траўня 1923 па 1924 рок — камандзір 7-й Самарскай кавалерыйскай дывізіі імя ангельскага пралетарыяту. У дывізіі служыў Георгі Жукаў, які менавіта з ініцыятывы Гая паступіў у Вышэйшую кавалерыйскую школу ў Маскве.

У 1924—1925 роках — начальнік вайсковага гарнізону Менску. 25 траўня 1925 року Гая Гай залічаны ў Вайсковую акадэмію РСЧА. Скончыў у 1927, загадваў там жа катэдрай, праз два гады абараніў дысэртацыю.

У 1927—1929 роках — камандзір 3-га кавалерыйскага корпусу імя Беларускай ССР, у склад якога ўваходзілі 7-я Самарская, 6-я Чангарская дывізіі і асобная кавалерыйская брыгада.

У 1929—1933 роках — ад’юнкт, пасьля выкладчык катэдры гісторыі вайсковага майстэрства Вайсковай акадэміі імя Міхаіла Фрунзэ. У 1933—1935 роках — прафэсар і начальнік катэдры гісторыі войнаў і вайсковага майстэрства ў Вайскова-паветранай акадэміі імя Мікалая Жукоўскага.

У чэрвені 1935 року зьняты з усіх пасадаў, звольнены з РСЧА і выключаны з УКП(б). 3 ліпеня арыштаваны ў Менску, абвінавачаны ў «стварэньні ваенна-фашысцкай арганізацыі ў РСЧА». У лісьце, накіраваным наркаму ўнутраных справаў СССР Генрыху Ягоду з турмы, прызнаўся, што, «быўшы п’яным, у прыватнай размове зь беспартыйным сказаў, што „трэба прыбраць Сталіна, усё адно яго прыбяруць“»[4]. 15 кастрычніка 1935 прыгавораны да 5 гадоў турэмнага зьняволеньня. Падчас этапаваньня з Масквы ў Яраслаўль 22 кастрычніка ўцёк, выскакнуўшы з вагону цягніка[5], падчас падзеньня атрымаў траўмы і празь некалькі дзён быў знойдзены супрацоўнікамі НКУС[6][7] ды зноў накіраваны ў зьняволеньне.

11 сьнежня 1937 расстраляны ў пэрыяд масавых «чыстак» РСЧА. Пасьмяротна рэабілітаваны і адноўлены ў камуністычнай партыі 21 студзеня 1956 року.

Remove ads

Сям’я

Сястра - Аляксандра Дзімітраўна.

Двойчы быў жанаты. Дачка Тамара (1922) ў першым шлюбе. 2-я жонка (з 1928 року) — Натальля Клокава.

Узнагароды

Памяць

У 1978 року ягоным імем пераназваная вёска ў Армэніі.

Імя Гая носяць праспэкты ў Ерэване і Ўльянаўску; вуліцы ў Горадні, Менску, Арэнбургу, Бузулуку, Самары, Сенгілеі, Старым Асколе; бульвар у Тальяці.

У 1967 року ў СССР выпушчаная паштовая марка, прысьвечаная Гаю.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads