Гвазьдзікяны

вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гвазьдзікя́ны[2] — вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Рытанскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У XIX стагодзьдзі вёска знаходзілася ў Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні ў складзе маёнтку Сьвіраны. Уласнасьць памешчыка Гэленга. Паводле рэвізіі 1897 году, у вёсцы налічвалася 19 двароў і 102 жыхары. У пачатку XX стагодзьдзя вёска стала адносіцца да Кемелішкаўскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, да Палянскай сельскай грамады. 160 дзесяцін зямлі. Колькасьць жыхароў засталася ў 1905 годзе — 102.

З 1922 году вёска ў складзе Польшчы, у Кемелішкаўскай гміне Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1938 годзе ў 22 дварах пражывала 119 жыхароў.

Да 31 сакавіка 2013 году ўваходзіла ў склад Кемелішкаўскага сельсавету, які быў перайменаваны ў Рытанскі сельсавет[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 16 чалавек[1]
  • 1999 год — 36 чалавек

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads