Гданьская палітэхніка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гданьская палітэхніка (польск. Politechnika Gdańska) — адна зь вядучых тэхнічных ВНУ Польшчы, у тым ліку і Паморскага ваяводзтва.
Дзяржаўны, аўтаномны ўнівэрсытэт, адзін з самых старажытных унівэрсытэтаў Эўропы. Функцыянуюць 9 факультэтаў, на якіх навучаецца больш за 25 тыс. студэнтаў на дзённай і завочнай форме навучаньня. Колькасьць работнікаў перавышае 2400 чалавек, зь якіх 1200 гэта выкладчыкі і навуковыя дзеячы ўнівэрсытэту. Большасьць факультэтаў маюць акадэмічныя правы, іх навуковыя парады маюць права прысвойваць вучоныя ступені кандыдатаў, дактароў навук і прафэсараў. Ёсьць адным з прызнаных сусьветных арганізатараў міжнародных канфэрэнцыяў, сымпозіюмаў і сэмінараў.
Таксама меў высокі рэйтынг сярод польскіх унівэрсытэтаў:
- 2-і па ліку ўнівэрсытэт, які карыстаецца цікавасьцю ў маладых выпускнікоў сярэдніх школ, кандыдатаў на паступленьне.
- Ужо трэці год — гэта самы папулярны ўнівэрсытэт па рэйтынгу Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы. 3-і па ліку ўнівэрсытэт, выпускнікі якога атрымліваюць высокія заработныя платы ва ўсёй Польшчы.
- 4-е месца сярод ВНУ, выпускнікі якога становяцца кіраўнікамі фірмаў па вэрсіі газэты «Rzeczpospolita».
- 2-й лепшы паказчык сярод ВНУ, які ажыцьцяўляе падрыхтоўку асьпірантаў, пераможца конкурсу «PRODOK»
- 2-е месца сярод найбольш крэатыўных, знаходлівых, інавацыйных выпускнікоў. ВНУ атрымлівае сэртыфікат «Унівэрсытэт Лідэраў» ад Фонду Навуковага Разьвіцьця і вышэйшай адукацыі Польшчы, а таксама ад Агенцтва «PR-мэнэджмэнт Przemysław Ruta Communication».
- Званьне самага лепшага Факультэта Хіміі ў Польшчы па рэйтынгу Дзяржаўнай акрэдытацыйнай Камісіі і Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы.
Традыцыйна ВНУ падтрымлівае студэнцкую і парлямэнцкае жыцьцё. У 60-тых гадах быў створаны першы незалежны Студэнцкі Парлямэнт у пасьляваенным пэрыядзе ўсей вышэйшай адукацыі ў Польшчы. У той жа час, пачалі сваю дзейнасьць знакаміты тэатар «Bim-Bom» у чале з Зьбігневам Цыбульскім і Багумілам Кабэлай. На працягу доўгіх гадоў Гданьскі Тэхнічны Ўнівэрсытэт падтрымлівае лёзунг «Тэхнічны унівэрсытэт з уяўленьнем і будучыняй».
У ГТУ прыязджаюць студэнты з больш за 30 краінаў сьвету. Самыя вялікія групы замежных студэнтаў з: Гішпаніі, Кітая, Йемена, Расейскай Фэдэрацыі, Украіны і Рэспублікі Беларусь, а таксама Індыя, Непал, Іран і Віетнам. Маецца больш за 420 дагавораў па праграме абмену студэнтаў Erasmus, Эразмус+ і Erasmus Mundus, дзе студэнты атрымліваюць стыпэндыю на вучобу і практыку ў рамках праграмы абмену студэнтаў.
Бюро па абслугоўваньню замежных студэнтаў і гасьцей (па-польску Biuro Obsługi Studentów i Gości Zagranicznych) займаецца наборам студэнтаў на навучаньне, а таксама апекай над студэнтамі з краінаў, якія не датычацца да краінаў ЭЗ.
Remove ads
Гданьская палітэхніка месьцілася ў цэнтры самага Вжэшча — раён Гданьску, які мае выдатную транспартную разьвязку вядучую ў кожную частку Труймяста. Гданьск — гэта горад са стогадовымі традыцыямі. Горад належыць да аднаго з самых вялікіх, прамысловых, культурных, навуковых і дзелавых цэнтраў краіны. У 21-й вышэйшай навучальнай установе Гданьску вучацца каля 64 тыс. чалавек, зь якіх палова — гэта студэнты Гданьскага Тэхнічнага Ўнівэрсытэту. Гданьск — гэта сталіца буйной гарадзкой аглямэрацыі, насельніцтвам больш чым 2,2 мільёны чалавек усяго Паморскага рэгіёну, што адначасова замяняе адзін з самых заможных гарадоў у Польшчы. Большая частка мясцовай вытворчасьці — гэта караблебудаўнічыя і суднарамонтныя прадпрыемствы, а таксама ўсе віды воднага транспарту, якія перавозяць грузы або пасажыраў па водных шляхах, як натуральным (акіяны, моры, рэкі, азёры), так і штучным (каналы, вадасховішча). У горадзе маецца два порта. Адзін зь іх — гэта Новы Порт — сапраўдны эпіцэнтар вытворчасьці судоў і караблёў, сукупнасьць мэталюргічных і хімічных прадпрыемстваў, а таксама прадпрыемстваў па харчаперапрацоўчай прамысловасьці. Другі — Паўночны Порт, зьяўляецца самым вялікім у Польшчы, шматспадзеўны праект у сфэры марской прамысловасьці. Порт займаецца экспартам вугалю і імпартам нафты. У 1980 годзе Гданьская Вэрф была месцам нараджэньня і паўстаньня Салідарнасьці, якая ў 1989 годзе прывяла да распаду ўлады камуністычных партыяў. Гданьчанін, лідэр Салідарнасьці Лех Валенса (які ў 1983 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру) стаў прэзыдэнтам Польшчы ў 1990 годзе. За апошнія 10 гадоў Гданьск пасьпяхова рэалізуе стратэгію па паступовым разьвіцьці, у якім галоўную ролю адыгрывае эканоміка базуецца на ведах.

Remove ads
У унівэрсытэцкім гарадку выдатна суседнічаюць, як сучасныя будынкі, так і будынкі, якія зьяўляюцца гістарычнай выдатнасьцю. Сымбалем унівэрсытэту зьяўляецца манумэнтальны Галоўны корпус, у стылі нідэрляндзкага нэарэнэсансу, пабудаваны яшчэ на пачатку XX стагодзьдзя вядомым архітэктарам, а пазьней прафэсарам унівэрсытэту Альбэртам Карстэнам.
Падчас Другой Сусьветнай вайны згарэла больш за 60% паверхні і 70% даху ўсяго будынка. У сувязі з гэтым ад вежы з гадзіньнікамі засталася толькі мэталічная канструкцыя. Нягледзячы на тое што, неўзабаве ўсе пашкоджаньні былі хутка адноўлены, рэканструкцыю вежы пастаянна адкладалі на потым. Праз 67 гадоў, а менавіта 13 мая 2012 году, вежа была цалкам адноўлена і вернута на сваё ранейшае месца ў Галоўным корпусе.
Кампус Гданьскай палітэхніка пастаянна ў працэсе разьвіцьця і дадатковых перабудоў. Частка будынкаў, якія адносяцца да помнікаў архітэктуры выдатна спалучаюцца з сучаснымі будынкамі, аўдыторыі й лябараторыі якіх абсталяваны самымі сучаснымі тэхналёгіямі. Вынікам, які можна назіраць сёньня, зьяўляецца яшчэ сьвежая распрацоўка дызайну інтэр’еру новай Лябараторыі Інавацыйных электраэнэргетычных Тэхналёгій і Інтэграцыі аднаўляльных крыніц энэргіі, у якой будуць праводзіцца дасьледаваньні па ўкараненьні і ўжываньня прамысловых патэнтаў у сучаснай электраэнэргетыцы.

У 2014 годзе пачаў сваю працу комплекс, які складаўся з Цэнтру Нанатэхналёгіі (Корпус Б), Цэнтар матэматычнай падрыхтоўкі і Дыстанцыйнага навучаньня праз Інтэрнэт, а таксама падземная паркоўка на 50 месцаў.
На тэрыторыі ўнівэрсытэцкага гарадка знаходзяцца наступныя сучасныя цэнтры:
- Цэнтар Нанатэхналёгіі, у якім знаходзяцца 25 сучасных лябараторыяў, абсталяваны ўнікальнай сучаснай апаратурай для дасьледаваньняў атама.
- Цэнтар Interizon — Паморскі ІКТ-Кластар / клястэр інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгій, у складзе якога ўжо 140 рэгіянальных прадпрыемстваў сфэры інфармацыйных тэхналёгій. Клястэр лічыцца найбольш дынамічна разьвіваюцца і найлепшым ва ўсёй Польшчы.
- Цэнтар матэматычнай падрыхтоўкі і Дыстанцыйнага навучаньня праз Інтэрнэт, выкарыстоўвае самыя апошнія ІТ-тэхналёгіі па разьвіцьці канцэпцый матэматычнага мадэляваньне і аналізу візуальны дадзеных.
- Цэнтар інфарматызацыі Труймейской акадэмічнай кампутарнай сеткі, які адначасова зьяўляецца Цэнтрам магутных сэрвэраў. З дапамогай якога ажыцьцяўляецца доступ да ўсіх інфармацыйных рэсурсаў, у тым ліку і да вылічальных лічбавых сыстэм, а таксама да ўсіх падразьдзяленьняў унівэрсытэту.
- Цэнтар трансфэру Навукі і Тэхналёгій, які займаецца падтрымкай інавацыйнай актыўнасьці ўнівэрсытэту.
- Унівэрсытэцкі Спартыўны Цэнтар, які падтрымлівае спартовыя аб’екты на вышэйшым узроўні, да якога маюць доступ ўсе студэнты і супрацоўнікі ўнівэрсытэту.
Remove ads
Галоўныя падзеі
- 1900 — пакладзены быў першы камень у падмурак унівэрсытэту
- 1904 — створаная Каралеўская вышэйшая тэхнічная школа (Königliche Technische Hochschule)
- 1921 — Вышэйшая тэхнічная школа (Hochschule) была перададзеная самакіраваньню Вольнага гораду Гданьска. Назву ВНУ было афіцыйна зьмянілі на Тэхнічную вышэйшую школу Вольнага гораду Гданьска (Technische Hochschule der Freien Stadt Danzig)
- 1945 г., 24 мая — ВНУ афіцыйна названая польскай
- 2004 — 100-гадовы юбілей ад заснаваньня
- 2014 — 110 гадоў існаваньня ВНУ
- 2020 — смарт-унівэрсытэт
Гэвэліюс і Фарэнгайт — заступнікі сьценаў унівэрсытэту
Ян Гэвэліюс (1611 Гданьск — 1687 Гданьск) — найбольш вядомы пасьля Мікалая Капэрніка астраном на польскай зямлі. Распрацоўшчык прыбораў для астранамічных вымярэньняў, вынаходнік падвесных мэханічных гадзіньнікаў, пэрыскопа і мікра мэтрычнага шруба, стваральнік першай у сьвеце вялікай астранамічнай абсэрваторыі, якая была абсталявана сапраўднымі тэлескопамі.
Гэвэліюс амаль усё сваё жыцьцё правёў у Гданьску. На даху дамоў, у якіх ён жыў, пастаянна будаваў астранамічныя абсэрваторыі, якія на працягу многіх гадоў абсталяваў прыборамі ўласнай выдумкі. Самы вялікі тэлескоп меў даўжыню 39 мэтраў і быў усталяваны за горадам. Акрамя таго што Гэвель дасьледаваў зоркі, плянэты, камэты, ён таксама дасьледаваў зьяву лібрацыі паверхні Месяца — вагальны рух Месяца пры назіраньні зь Зямлі. Стварыў новыя сузор’і, быў першым, хто адкрыў 4 камэты, зь вялікім посьпехам зьдзейсьніў вымярэньне вышыні гор на Месяцы, адкрыў векавыя зьмены магнітных скланеньняў. Быў аўтарам шматлікіх астранамічных прац. Таксама быў першым вучоным на польскай зямлі, які атрымаў сяброўства ў Лёнданскім каралеўскім таварыстве. У свой час на дасьледаваньне сузор’я паўднёвага паўшар’я неба паблізу нябеснага экватара Людовік XIV дэ Бурбон і вялікі польскі кароль Ян III Сабескі аказалі яму фінансавую падтрымку. У 1690 у нябесным атлясе «Уранаграфія» Гэвель паказвае «Шчыт Сабескага» (лац. Scutum Sobiescianum) у гонар Яна Сабескага.
У 2006 годзе на плошчы ў Старым горадзе каля Ратушы адкрыты помнік Гэвелю, аўтарам якога зьяўляецца Ян Шчыпка (па-польску: Jan Szczypka).
У 2011 годзе Сойм Польшчы прыняў рашэньне назваць год у гонар Гэвеля.

Габрыель Фарэнгайт (24 мая 1688, Гданьск — 16 верасьня 1736, Гаага). Вядомы фізык і інжынэр, вынаходнік ртутнага тэрмомэтра і тэмпэратурнай шкалы Фарэнгайта. Нарадзіўся, жыў і вучыўся ў Гданьску. Пасьля сьмерці бацькоў пераехаў у Амстэрдам, дзе працягваў вывучаць фізыку, праводзіў дасьледаваньні з прыладамі якія вымяраюць тэмпэратуру і ціск, адначасова выкладаў хімію.
У 1709 вярнуўся ў Гданьск і пражыў да 1712 году, у гэты пэрыяд займаўся дасьледаваньнямі па распрацоўцы прыладаў якія вымяраюць тэмпэратуру і ціск.
Фарэнгайт быў першым у сьвеце навукоўцаў, які выкарыстаў ртуць у тэрмомэтрах. Апісаў зьяву раставаньня лёду, даказаў, што тэмпэратура кіпеньня вады залежыць ад ціску, таксама апісаў ўласьцівасьці плаціны; займаючыся оптыкай, палепшыў тэлескоп Ньютана.
У навуковым выданьні Лёнданскага каралеўскага таварыства па разьвіцьцю ведаў аб прыродзе апублікаваў вынікі дасьледаваньня распрацоўкі тэрмомэтра, баромэтра і прыбора для вымярэньня шчыльнасьці вадкасьцяў (арэомэтар). Шкала названая ў яго гонар, бо прапанаваў яе ў 1725 (32 °F = 0 °C). Доўгі час шкала Фарэнгайта была асноўнай у ангельскамоўных краінах, але ў канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў яна была практычна выцесьненая шкалой швэдзкага астранома Цэльсія. Толькі ў ЗША, Аўстраліі і Новай Зэляндыі шкала Фарэнгайта да гэтага часу шырока выкарыстоўваецца ў бытавых мэтах.
У 2008 годзе ў Гданьску пастаўлена мэтэаралягічная калёна ім. Фарэнгайта. Шкляны рэзэрвуар з тэрмомэтрам 1,2 м у вышыню, побач абедзьве шкалы — Фарэнгайта і Цэльсія.
22 верасьня 2010, згодна з рашэньнем Сэната Гданьскага Тэхнічнага Ўнівэрсытэту Паўночны палац-калодзеж названы ў гонар Даніэля Габрыеля Фарэнгайта, адпаведна Паўднёвы — разам з Маятнікам Фуко — у гонар Яна Гэвеля. 2 кастрычніка 2011 і 1 кастрычніка 2013 г. сьцены ўнівэрсытэту засталіся назаўжды ўвекавечаны партрэтамі знакамітых жыхароў Гданьска.
Адукацыя
Асноўная мэта ўнівэрсытэту
Забесьпячэньне высокай якасьці навучаньня для патрэбаў дынамічнага разьвіцьця эканомікі і грамадзтва, якое грунтуецца на навуцы. Правядзеньне навуковых дасьледаваньняў на вышэйшым міжнародным узроўні ва ўмовах маштабнай глябалізацыі сьвету, а таксама рэалізацыя інавацыйных рашэньняў для грамадзтва, якое перш за ўсё прымае актыўны ўдзел у пераменах цывілізацыі, асабліва ў разьвіцьці навукі і тэхнікі.
Прыярытэты ўнівэрсытэту — Смарт-унівэрсытэт
S — стратэгія.
Пошук дадатковага фінансаваньня для рэалізацыі стратэгічных заданьняў, згодна з патрабаваньнямі ЕЗ, Польшчы і ўсяго Паморскага рэгіёну.
M — максымум інавацыяў
Ўвядзеньне новых мэханізмаў, супрацоўніцтва з арганізацыямі па распрацоўцы інавацыйных рашэньняў ня толькі для ўнівэрсытэту, але і для ўсяго рэгіёну ў цэлым.
A — адкрыты для ўсіх
Падрыхтоўка і правядзеньне навучаньня Long Life Learning, рэалізацыя групавых праектаў, а таксама e-learning (навучаньне он-лайн) навучальных праграм, мадэрнізацыя навукова-дыдактычных лябараторыяў і прымяненьне дасьледаваньняў на практыцы
R — разьвіцьцё асобы
Створаны ўсе неабходныя ўмовы для ўсебаковага разьвіцьця студэнтаў, асьпірантаў і работнікаў. Самых актыўны і старанных адзначаюць за дасягненьні ў вучобе і працы.
T — творчы падыход
Ліквідацыя перашкодаў і адміністрацыйных цяжкасьцяў праверанымі эфэктыўнымі мэтадамі, захаваньня культуры працы і крэатыўнае стварэньне творчага працэсу працы з інавацыйнымі тэхналёгіямі.
Прапанова па адукацыі
Вышэйшую адукацыю I і II ступені, дзённая і завочная форма навучаньня
33 напрамкі, з іх:
3 3 напрамкі міжфакультэцкія
2 міжунівэрсытэцкія — дзьве ўнікальныя праграмы: «мэханічна-мэдыцынская інжынэрыя» і «будаўнічая хімія»
асьпірантура, дзённая і завочная форма навучаньня
56 праграм пасьлядыплёмнай адукацыі
3 напрамкі навучаньня MBA
больш чым 1200 навуковых работнікаў
больш чым 27000 студэнтаў
9 факультэтаў:
- Факультэт архітэктуры
- Факультэт хіміі
- Факультэт электронікі, тэлекамунікацыі і інфарматыкі
- Факультэт электратэхнікі і аўтаматыкі
- Факультэт тэхнічнай фізыкі і прыкладной матэматыкі
- Факультэт інжынэрыі наземнага будаўніцтва і навакольнага асяродзьдзя
- факультэт мэханікі
- Факультэт акіянатэхнікі і суднабудаваньня
- Факультэт мэнэджмэнту і эканомікі

Выпускнікі ГТУ
У пэрыяд з 1904 па 1939 каля 11080 чалавек прайшлі навучаньне ў Гданьскай палітэхніцы. З 1945 году па сьнежань 2012 г колькасьць выпускнікоў дасягнула 89 000. Такім чынам больш за 100 000 чалавек пакінулі сьцены ўнівэрсытэту з дыплёмамі ў руках.
Новая мадэль адукацыі — інжынэр будучыні
Гданьская палітэхніка выйграла конкурс у рамках Эўрапейскага фонду на рэалізацыю праекту «інжынэр будучыні». Праект уключае ў сябе новую мадэль адукацыі, арыентаваную на рэалізацыю праектаў у групе і набыцьцё такіх навыкаў як выніковае супрацоўніцтва, гатоўнасьць пайсьці на рызыку і аналітычны падыход да вырашэньня праблем. Атрыманыя сродкі будуць выкарыстаны на мадэрнізацыю інфраструктуры і новых лябараторыяў. Дзякуючы праекту створана 921 месцаў для практычных заняткаў.
Унівэрсытэт мае міжнародны сэртыфікат якасьці адукацыі ECTS і CDIO Label, пра што сьведчыць адукацыйная праграма па ўсіх напрамках. Галоўным чынам яна арыентавана на ўмацаваньне практычных навыкаў і фармаваньне пачатковых прафэсійных ведаў у студэнтаў.
Таксама каштоўным досьледам для Гданьскай палітэхнікі зьяўляецца ўдзел у міжнародным кансорцыюме CDIO, члены якога для навучаньня спэцыялістаў ўжываюць формулу «зразумець — сканструяваць — укараніць — дзейнічаць» (Conceive — Design — Implement — Operate).
Міжнароднае супрацоўніцтва
Міжнароднае супрацоўніцтва ў Гданьскім Політэхнічным Унівэрсытэце паступова разьвіваецца. Студэнты і супрацоўнікі прымаюць удзел у шматлікіх міжнародных адукацыйных праграмах і разам з ўнівэрсытэтамі-партнёрамі ствараюць міжнародную сетку. На дадзены момант унівэрсытэт рэалізуе 402 міжведамасных пагадненьняў у рамках праграмы Эразм і 77 пагадненьняў аб двухбаковым супрацоўніцтве агульнага характару.
Гданьская палітэхніка каардынуе і ўдзельнічае ў праектах тыпу LLP Intensive Programme, Эразм Сьвет, Jean Monnet, CEEPUS, TEMPUS, імя Леанарда да Вінчы. Унівэрсытэт зьяўляецца адным з удзельнікаў-заснавальнікаў Рэгіянальнай унівэрсытэцкай сеткі Балтыйскага мора (РУСБМ) — сетка яднаюцца вышэйшыя навучальныя ўстановы Польшчы, Беларусі, Эстоніі, Фінляндыі, Латвіі, Літвы і Расеі.
Сучасныя лябараторыі, велізарны інтэлектуальны патэнцыял, шырокі спэктар навукова-дасьледчых груп і студэнцкіх арганізацыяў, уяўляе сабой ідэальную сераду для ўзаемнага абмену вопытам, з-за чаго колькасьць замежных студэнтаў з усяго сьвету ў Гданьскай палітэхніцы кожны год расьце.
Навуковыя дасьледаваньні
На працягу некалькіх гадоў у Гданьскай палітэхніцы ўзрастае колькасьць праектаў, рэалізаваных у супрацоўніцтве з установамі фінансуе дасьледаваньні, такімі Нацыянальны навуковы цэнтар, Нацыянальны цэнтар дасьледаваньняў і разьвіцьця, Польскі фонд навукі. Сярод іх праекты высокага тыражу ў рамках праграмы Maestro, Праграмы прыкладных дасьледаваньняў, LIDER, INNOTECH а таксама новая праграма Graf-TECH.
Акрамя таго, унівэрсытэт рэалізуе праект для выбітных студэнтаў, так званы «Алмазны Грант». Гданьскі Політэхнічны Ўнівэрсытэт таксама можа пахваліцца посьпехам у прыцягненьні сродкаў ад замежных устаноў, напрыклад — школа прымае ўдзел у рэалізацыі прэстыжнага гранта што фінансуецца ЭЗ у рамках IDEAS — што можна параўнаць з атрыманьнем Нобэлеўскай прэміі.
Унівэрсытэт таксама рэалізуе 26 праектаў у міжнародных дасьледчых праграмах:
- 300 вынаходак гатовыя да ўвядзеньня ў эксплюатацыю;
- ў працэсе рэалізацыі 200 дасьледаваньняў і праектаў разьвіцьця зь дзяржаўных і міжнародных крыніц фінансаваньня;
- на працягу 3 гадоў унівэрсытэт падпісаў 700 пагадненьняў з прадпрыемствамі.
Супраца з прадпрыемствамі і трансфэр тэхналёгіяў
Гданьская палітэхніка праводзіла шматлікія інавацыйныя дасьледаваньні па распрацоўцы праектаў, якія накіраваныя на ўкараненьне тэхналёгій фінансуюцца дзяржавай. Многія з гэтых праектаў атрымалі фінансаваньне з сродкаў апэратыўнай праграмы «Інавацыйная эканоміка». Работнікаў Гданьскага Політэхнічнага Ўнівэрсытэту пастаянна прыцягваюць да супрацоўніцтва многія знакамітыя фірмы, сярод якіх: INTEL Technology Poland, «Самсунг Электроніка Польшчы», IBM Polska, Young Digital Planet, Blue Services, TechnoService, Datera, Learnetics, IVO Software, FIDO Intelligence, GE Hitachi Nuclear Energy International , PGE Górnictwo i Energetyka Konwencjonalna, KGHM Polska Miedź, LOTOS Asfalt, Польскі нафтаканцэрн «Орлен», Schlumberger LTD, Deep Ocean Technology, BioLab Innovative Research Technologies, BLIRT SA, Kruszwica.

Фінансаваньне
Асноўнай крыніцай даходу для ўнівэрсытэту зьяўляецца выкладчыцкая (58 %).
ВНУ атрымлівае дадатковае фінансаваньне зь дзяржбюджэту, але асноўнай крыніцай прыбытку застаюцца платныя адукацыйныя паслугі. Асноўнай крыніцай даходу для ўнівэрсытэту зьяўляецца выкладчыцкая дзейнасьць (58%). ВНУ атрымлівае датацыі зь дзяржаўнага бюджэту, але асноўная крыніца даходу — гэта платныя адукацыйныя паслугі.
Навукова-дасьледчая дзейнасьць складае агулам 30%, а яе асноўнымі складнікамі зьяўляюцца: гранты для фінансаваньне статутнай дзейнасьці, сродкі для рэалізацыі праектаў, што фінансуюцца Нацыянальным цэнтрам дасьледаваньняў і разьвіцьця, і Нацыянальным Навуковым Цэнтрам, а таксама фінансаваньне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва зь іншымі краінамі. Унівэрсытэт таксама атрымлівае прыбытак ад продажу работ і навукова-дасьледчых паслуг.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads