Орлен
польскі нафтаканцэрн, заснаваны ў ліпені 1944 году ў якасьці «Польскай нафтавай манаполіі» From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Орлен»[7] («Арлен»[8]) — польскі нафтаканцэрн, заснаваны ў ліпені 1944 году ў якасьці «Польскай нафтавай манаполіі».
На 2021 год канцэрн меў уласныя прадпрыемствы ў Канадзе і 4 краінах Эўропы — Летуве («Орлен Летува», Мажэйкаўскі раён), Нямеччыне, Польшчы, Славаччыне і Чэхіі. Агульная магутнасьць нафтаперапрацоўчых заводаў перавышала 35 млн тонаў сырой нафты за год. Раздробная сетка налічвала звыш 2800 аўтазаправачных станцыяў у краінах Сярэдне-Ўсходняй Эўропы. Звыш 50 відаў нафтапрадуктаў пастаўлялі ў больш як 90 краінаў. «Орлен» быў таксама найбольшым прамысловым вытворцам электраэнэргіі ў Польшчы з магутнасьцю 1,9 гігават. На канец 2018 году ўласныя запасы нафты і прыроднага газу складалі каля 211 млн бочак (33,5 млрд літраў)[9].
Remove ads
Здабыча
На 2021 год ПНК «Орлен» здабываў прыродны газ праз «Орлен Апстрым» на 11 канцэсіях у 4-х ваяводзтвах — Вялікапольскім, Малапольскім, Падкарпацкім і Паморскім. У рамках яшчэ 18 канцэсіяў вялі здабычу сумесна з АТ «Польская здабыча нафты і газу» (Варшава) пры долі 49 % у «Орлен Апстрым». Сярод іншага, на ўсходзе Перадкарпацкага прагіну распрацоўвалі газарадовішча Быстровічы (Яраслаўскі павет), якое залягала ў міяцэнавых утварэньнях канцэсіі «Сенаў-Ракетніца». У Куяўска-Паморскім ваяводзтве адкрылі газарадовішча ў ваколіцах места Тухола і вёскі Баерцы (Хэлмінскі павет). Штодзённая здабыча складала 1000 барэляў. На канец 2019 году холдынгу «Орлен» належала ў Польшчы 11 млн бочак нафтагазавай сыравіны, зь якой 92 % прыпадала на прыродны газ[10].
У 2013 годзе заснавалі «Орлен Апстрым Канады», які займеў 3 радовішчы ў правінцыі Альбэрта: прыроднага газу — у ваколіцах ракі Каква (Мантнійскае ўтварэньне), нафты — у мясцовасьцях Фэр'ер-Страчан і Лохэнд (Кардыюмскае ўтварэньне), газу і нафты — у мясцовасьці Кэйбоб (Данвейганскае ўтварэньне). Таксама на ўсходнім беразе правінцыі Новая Шатляндыя набылі 4 % будаванага Голдбараўскага тэрміналу звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ). У 2019 годзе штодня здабывалі 17 200 бочак сыравіны, зь іх якіх 53 % складалі вадкія вуглевадароды — нафта, кандэнсат і ЗПГ. На канец 2019 году выведаныя запасы налічвалі 186 млн бочак сыравіны (29,5 млрд літраў)[10].
Remove ads
Сетка аўтазаправак
На канец 2015 году холдынг «Орлен» налічваў 2679 аўтазаправачных станцыяў у Летуве, Нямеччыне, Польшчы і Чэхіі[11]. Зь іх 1749 АЗС (65 %) было ў Польшчы. У Нямеччыне запраўкі працавалі пад назвай «Зорка», а ў Чэхіі — «Бэнзін»[12]. У красавіку 2009 году набылі 100 % паёў заводу «Мажэйкаўская нафта», якому належаў марскі тэрмінал «Бутынская нафта» ў Клайпедзкім порце. На 2021 год у Летуве налічвалася 29 аўтазаправак[13]. У чэрвені 2004 году «Орлен» набыў у Фонду народнай маёмасьці Чэхіі 94 % паёў нафтахімічнага холдынгу «Уніпэтрол», якому належаў «Чэскі нафтаперапрацоўчы завод» у Літвінаве (Усьцецкі край). Таксама ў склад холдынгу ўваходзілі: сетка аўтазаправак «Бэнзін», вытворца хімічных паўфабрыкатаў «Хемапэтрол», а таксама завод аліваў і аўтамабільнага паліва «Парамо». У 2018 годзе долю ў холдынгу «Уніпэтрол» дакупілі да 100 %. На канец 2018 году сетка АЗС «Бэнзін» налічвала 407 аўтазаправак, якія займалі 23 % рынку Чэхіі[14]. У 2003 годзе «Орлен» заснаваў дачыннае ТАА «Орлен Нямеччыны», якое на канец 2015 году налічвала 565 аўтазаправак «Зорка» з доляй 6 % на рынку Нямеччыны[15].
Remove ads
Вырабы
На 2021 год ПНК «Орлен» вырабляў:
- паліва — бэнзін, дызэльнае паліва і мазуту;
- самалётнае паліва — «100-ы нізкаволаўны» авіябэнзін і авіягазу «А-1»[16];
- араматычныя вуглевадароды — бэнзол, ксілол і параксілол[17];
- нафтахімічныя рэчывы — ацэтон, бутадыен, трэт-бутылэтылавы этэр, поліэтылен, фэноль, этыленгліколь, дыэтыленгліколь, трыэтыленгліколь, тэлефталевая кісьля, ізабутан, поліэтыленгліколь, поліпрапілен і звадкаваны вокіс этылену[18];
- энэргетычныя вырабы — звадкаваныя азот і тлен, вадкую серку і серкавую сумесь[19];
- цеплавую энэргію (2153 мэгават) і электраэнэргію (359 мэгават) ад 8 паравых катлоў на прыродным газе і 6 кагенэратараў электрычнасьці ў Плоцку і Ўлацлаўку (Куяўска-Паморскае ваяводзтва)[20];
- прыродны газ (12 % рынку Польшчы, зь 2011 году)[21].
Мінуўшчына
Пры канцы ліпеня 1944 году Польскі камітэт народнага вызваленьня ў Холме (Люблінскае ваяводзтва) заснаваў установу нафтавай інфраструктуры разьмеркаваньня. 14 жніўня 1944 году яна атрымала назву «Польская нафтавая манаполія». У кастрычніку 1944 году яе перайменавалі ў «Дзяржаўнае бюро продажу нафтапрадуктаў». 3 сьнежня 1945 году міністар прамысловасьці Польшчы падпісаў Пастанову аб пераўтварэньні дзяржаўнага прадпрыемства ў «Аб'яднаньне нафтапрадуктаў» («АНП»). У 1955 годзе прадпрыемства перайменавалі ў «Цэнтральную ўправу абароту нафтапрадуктаў». У 1958-м прадпрыемству вярнулі назву «Аб'яднаньне нафтапрадуктаў». У 1960-я гады Рышард Бояр распрацаваў бела-аранжавую эмблему прадпрыемства і разам зь Юрым Солікам і Юрыем Славікоўскім прыдумаў нагляднае аздабленьне для аўтазаправачных станцыяў. У сьнежні 1995 году прадпрыемства пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства Дзяржаўнага скарбу Польшчы. У траўні 1998 году ўрад Польшчы вырашыў далучыць да «Аб'яднаньня нафтапрадуктаў», якое налічвала звыш 1400 аўтазаправак і каля 600 аўтацыстэрнаў, АТ «Нафтахімія Плоцку» (Мазавецкае ваяводзтва), заснаванае ў 1965 годзе. 7 верасьня 1999 году ўтварылі «Польскі нафтаканцэрн» («ПНК»). 3 красавіка 2000 году Агульны сход акцыянэраў «ПНК» зацьвердзіў Пастанову аб гандлёвай назьве «Орлен» ад словаў «арол» і «энэргія». У 2000 годзе на «Біржы каштоўных папераў у Варшаве» падчас 2-га выпуску паёў прадставілі таварны знак у выглядзе галавы арла ў чырвоным, белым, шэрым і срэбраным адценьнях. Яго стварыў прафэсар графікі Генрык Хылінскі[22].
У 2003 годзе «Орлен» заснаваў дачыннае ТАА «Орлен Нямеччыны», якое на канец 2015 году налічвала 565 аўтазаправак «Зорка» з доляй 6 % на рынку Нямеччыны[15]. У чэрвені 2004 году «Орлен» набыў у Фонду народнай маёмасьці Чэхіі 94 % паёў нафтахімічнага холдынгу «Уніпэтрол», якому належаў «Чэскі нафтаперапрацоўчы завод» у Літвінаве (Усьцецкі край). Таксама ў склад холдынгу ўваходзілі: сетка аўтазаправак «Бэнзін», вытворца хімічных паўфабрыкатаў «Хемапэтрол», а таксама завод аліваў і паліва «Парамо»[14]. У красавіку 2009 году «Орлен» набыў 100 % паёў заводу «Мажэйкаўская нафта», якому належаў марскі тэрмінал «Бутынская нафта» ў Клайпедзкім порце[13]. На 2020 год статутны капітал ПНК «Орлен» складаў 534,6 млн злотых[23].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads