Гелда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гелда (Гелдзь), Гілда (Гільдзь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гелда або Гілда (Geldo, Gildo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гелд- (-гілд-) паходзіць ад гоцкага gildan 'цаніцца, лічыцца'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавала імя Гальтаўт, адзначалася германскае імя Geltolt.
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пристава а Витка Кгелда (8 траўня 1522 году)[3]; Войтехъ Якубовичъ Кгелда (1567 год)[4]; Юрко Кгелдичъ (24 красавіка 1580 году)[5]; Миколай Кгелда войтъ могилевской (1655 год)[6]; пану Миколаю Кгелде войту (2 і 10 жніўня 1655 году)[7]; Piotr Kilda… Jakub Kilda, zona Giędruda… Krzysztoph Kilda (3 чэрвеня 1667 году)[8]; Марыною Миколаевною Кгелдиною… небожщыка пана Миколая Кгелды… пани Кгелдовая (21 лютага 1669 году)[9]; Adamus Giełdowicz… Adama Giełdowicza (2 кастрычніка 1669 году)[10]; pana Adama Giełdowicza (5 чэрвеня 1673 году)[11]; Giełdowicz (19 чэрвеня 1677 году)[12]; domek Adama Giełdowicza (12 ліпеня 1690 году)[13]; Janowi Giełdziewiczowi (1732 год)[14]; Casimirus Gildewicz (1773 год)[15][a].
Remove ads
Носьбіты
- Войцех Якубавіч Гелда — баярын Мельніцкага павету Падляскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
- Станіслаў Гілдовіч — падданы ва Ўпіцкім павеце, якая ўпамінаецца ў 1589 годзе[28]
- Мікалай Гелда — войт Магілёва ў 1655 годзе
- Рагіна Гелдовічаўна (Regina Giełdowiczowa) — віленская мяшчанка, якая ўпамінаецца ў 1698 годзе[29]
У XVI ст. існавала гаспадарскае сяло Гельды ў Жамойцкім старостве[30].
Remove ads
Заўвагі
- Таксама:
- Гільцейка, Гельтка (адзначалася старажытнае германскае імя Geldiko[16], Gildeke[17]): земли пустовскихъ… у Моишокголскомъ повете… Кгилтеиковшчыну (3 жніўня 1522 году)[18], Geltkiewicz (1813—1814 гады)[19];
- Гільцін, Кільтын (адзначалася старажытнае германскае імя Geldinus[20], *Gildinus[21]): сеножати, на имя Кгилтинишки (1440—1492 гады)[22], Кільтыновічы (Kiltynowicz) гербу Сыракомля — літоўскі шляхецкі род[23];
- Гелдан (адзначалася старажытнае германскае імя Gelduni[16]): у інвэнтары 1690 году ўпаміналася мясцовасьць Гелданы ў Жамойцкім старостве[24]
- Гелдут (адзначалася германскае імя Geltet[25]): Лукаш Кгелдутович (1538 год)[26];
- Келдыш, Кілдыш: Келдышы і Кілдышы — літоўскія шляхецкія роды[27]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads