Майшагола
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Майшагола, Мейшагола[1] (лет. Maišiagala) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Мусе. Цэнтар староства Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 1636 чал. Знаходзіцца за 25 км на поўнач ад Вільні, каля аўтамабільнай дарогі Вільня — Панявеж.
Майшагола — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Віленшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сядзіба Гоўвальтаў, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Remove ads
Назва
Летувіскі тапаніміст Аляксандрас Ванагас мяркуе, што назва Майшагола складаецца зь дзьвюх частак: невядомага з гістарычных крыніцаў асабістага імя і балтыйскага слова galas — 'канец'[2]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зьвязвае другую частку назвы (на прыкладзе Эйраголы) з гоцкім goljan ― 'вітаць'[3].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Моишокгола (1553 год)[4].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Паводле паданьня, Майшагола існавала яшчэ ў 1254 годзе, калі тут былі драўляны княскі замак і «вясковы двор. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра Майшаголу датуецца 1365[1] годам, калі крыжакі спалілі аднайменныя двор і замак. У 1377 годзе па адмове ад стальцу на карысьць свайго сына Ягайлы ў Майшаголе жыў і памёр у глыбокай старасьці вялікі князь Альгерд. Як сьведчаць летапісныя крыніцы, тут яго пахавалі паводле паганскіх звычаяў.
Майшагола значыцца ў Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх, складзеным у канцы XIV стагодьдзя[5]. У канцы XV ст. вялікі князь Аляксандар фундаваў тут будаваньне касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы, а Станіслаў і Сымон Багдановічы ў 1495 годзе ахвяравалі сродкі на стварэньне ў ім алтара. Алтар рабіў майстар «Пётар Алтарыста». У 1503 годзе вялікі князь Аляксандар надаў месту прывілей на пэўныя вольнасьці, пацьверджаны 27 сьнежня 1571 году Жыгімонтам Аўгустам. У XVI ст. дзяржаўцам майшагольскім быў староста гарадзенскі Юрай Мікалаевіч, князь Радзівіл. Ён лічыўся таксама «гараднічым майшагольскага двара яго каралеўскай міласьці»[6].
У 1773—1775 гадох вальны сойм пастанавіў парадаць Майшаголу і шэраг іншых старостваў віленскаму біскупу Масальскаму ў абмен на Ляхавіцкае староства, якое мела на той час добра ўмацаваны замак. На 1789 год у Майшаголе было 35 дымоў. 23 лютага 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст надаў месту прывілей на Магдэбурскае права і герб «у чорным полі выява сьвятога Антонія». Гэтым прывілеем усе юрыдыкі ў Майшаголе скасоўваліся і падпарадкоўваліся магістрату, мяшчанам прадпісвалася збудаваць у месьце ратушу, цагельню да паспалітых патрэбаў і гасьціны двор для заезных купцоў[6].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Майшагола апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. Каля 1885 году ў Майшаголе было 59 будынкаў. Паводле этнаграфічнай мапы, складзенай Я. Карскім, на захадзе ад мястэчка праходзіла мяжа расьсяленьня беларусаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Майшаголу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Майшагола абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве.
- Мястэчка на старых здымках
- Вуліца каля касьцёла, 1915—17 гг.
- Касьцёл, 1916 г.
- Касьцёл, 1917 г.
- Інтэр'ер касьцёла, 1915—18 гг.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XVIII стагодзьдзе: 1789 год — каля 245 чал.
- XIX стагодзьдзе: каля 1885 году — 715 чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1636 чал.
Турыстычная інфармацыя

Славутасьці
- Гарадзішча
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1865)
- Могілкі: вайсковыя германскія часоў 1-й сусьветнай вайны, габрэйскія, каталіцкія, старыя каталіцкія
- Сядзіба Гоўвальтаў (XIX ст.)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads