Адам Гурыновіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адам Гіляры Каліставіч Гурыновіч (25 (13) студзеня 1869, Кавалькі, Вілейскі павет, Віленская губэрня, цяпер Мядзельскі раён, Менская вобласьць — 2 лютага (23 студзеня) 1894[1],[2], фальварак Крыстынопаль, Сьвянцянскага павет, Віленская губэрня, цяпер Вялейскі раён[2], Менская вобласьць) — беларускі паэт, фальклярыст, рэвалюцыянэр.
Remove ads
Біяграфія
Род Гурыновічаў вядомы з XV стагодзьдзя (герб «Праўдзіц»). Далёкія продкі А. Гурыновіча — па бацькавай лініі — былі выхадцамі з Арабіі, татарамі-мусульманамі і мелі прозьвішча Гурын. Маці паходзіла з гетманскага роду Сяняўскіх.
Рана асірацеў (бацька памёр, калі яму было сем гадоў). У 1879—1887 вучыўся ў Віленскім рэальным вучылішчы. Разам з братамі і сёстрамі жыў на Пірамонцкім завулку ў Вільні. У 1887—1893 у Пецярбурскім тэхналягічным інстытуце. Праз хваробу вучоба перапынялася, бо ў сьнежні 1887 ён захварэў на тыфус і знаходзіўся ў Аляксандраўскай гарадзкой бальніцы. Увосень 1888 пачаў заняткі зноў зь першага курса.
Праводзіў фальклёрна-этнаграфічныя зборы. У 1890 пераслаў свае запісы Яну Карловічу ў Варшаву; былі выдадзеныя ў 1893 у Кракаве. Пэўны час узначальваў створаны ў 1889 нелегальны «Гурток моладзі польска-літоўска-беларускай і маларасійскай». На фармаваньне сьветапогляду Гурыновіча зрабіў уплыў марксізм, а таксама ідэі шляхецкіх рэвалюцыянэраў і народнікаў 1880-х гг.
Арыштаваны 16 чэрвеня 1893 у Вільні, дзе маніўся спаткацца з Станіславай Пяткевіч, дастаўлены ў Санкт-Пецярбург. Адседзеў некалькі дзён ў доме папярэдняга зьняволеньня, затым прасядзеў з паўгоду ў Петрапаўлаўскай крэпасьці. З прычыны хваробы адпраўлены пад нагляд паліцыі ў бацькоўскі фальварак Крыстынопаль, дзе памёр ад чорнай воспы. Упершыню яго творы апублікаваў Браніслаў Тарашкевіч (з уступным артыкулам) у 1921 у газэце «Беларускі звон».
Remove ads
Творчасьць
Пісаў на беларускай, польскай, расейскай мовах. У паэзіі быў пасьлядоўнікам Францішка Багушэвіча. Асноўная частка творчасьці паэта — беларускія вершы.
Пры жыцьці паэтычныя творы не друкаваліся, але ў часопісе «Wisła» друкаваў народныя песьні, этнаграфічныя матэрыялы. Праца Гурыновіча «Зборнік беларускіх твораў (Зь Вішнеўскай воласьці, Жодзінскай парафіі, Сьвянцянскага пав. Віленскай губэрні)» была надрукаваная ў часопісе Кракаўскай акадэміі навук «Zbor wiadomosci do antropologii krajowej»[3].
Перакладаў творы М. Някрасава, А. Талстога, А. Пушкіна, І. Крылова, І. Франко, Э. Ажэшкі, Міцкевіча і інш[3].
Remove ads
Ушанаваньне памяці
У гонар Адама Гурыновіча ў Вялейцы названая вуліца, а ў Мядзелі — завулак[3].
Кнігапіс
- А. Гурыновіч. Да Мацея Бурачка. Што ты сьпіш мужычок. (Вершы) // Беларускі звон : тыднёвая часопicь. — 12 красавіка 1921. — № 3. — С. 3.
- А. Гурыновіч. Што за звук ды так громка раздаўся. (Верш) // Беларускі звон : тыднёвая часопicь. — 17 красавіка 1921. — № 4. — С. 4, 5.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads