Генадзь Кесьнер
беларускі журналіст, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Генадзь Кесьнер (11 траўня 1971, Менск — 2 сьнежня 2021, Менск) — беларускі журналіст, перакладчык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х – пач. ХХІ ст.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў працоўнай сям’і ў Менску.
Вучыўся на нямецкім аддзяленьні перакладчыцкага факультэту Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту замежных моваў (пазьней — Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт)[1]. У 1990-м студэнты Кесьнер і Вольга Калацкая ачолілі моладзевую суполку, якая падтрымала выкладчыкаў у імкненьні зьмяніць рэктарку Ніну Краснову, якая займала пасаду дваццаць гадоў і працягвала праводзіць палітыку «закручваньня гаек». Зварот у рэдакцыю маскоўскага тыднёвіка «Собеседник» падштурхнуў да абраньня на альтэрнатыўнай аснове новага рэктара[2].
У пачатку 1990-х працаваў у Беларускім дабрачынным фондзе «Дзецям Чарнобыля» пад кіраўніцтвам Генадзя Грушавога, зь якім пасябраваў.
На запрашэньне Жанны Літвіной пачаў супрацоўнічаць з радыёстанцыяй «Беларуская маладзёжная»[1]. Працаваў у штаце радыёстанцыі да моманту яе закрыцьця ўвесну 1994 году, напярэдадні першых прэзыдэнцкіх выбараў у гісторыі Беларусі.
Ад ліпеня 1995 году да жніўня 1996 году Кесьнер у складзе былой каманды «Беларускай маладзёжнай» рабіў прыватнае «Радыё 101,2 FM», якое ўлады Беларусі закрылі напярэдадні рэфэрэндуму[1].
Цягам чвэрці стагодзьдзя Генадзь Кесьнер супрацоўнічаў з беларускімі незалежнымі мэдыя. Ад 2005 да 2019 году быў карэспандэнтам Deutsche Welle, стаяў у вытокаў радыёпраграмы «Белорусская хроника»[3]. Быў карэспандэнтам «Радыё Рацыя», газэты «Новы Час» і іншых выданьняў. Сыстэматычна асьвятляў грамадзка-палітычныя працэсы ў Беларусі, праблемы правоў чалавека, нацыянальнага адраджэньня і беларускай культуры.
Remove ads
Даробак
Генадзя Кесьнера называюць «адным зь першапраходцаў незалежнай радыёжурналістыкі ў Беларусі»[4]. Кесьнер «доўгія гады змагаўся за справядлівасьць і дэмакратычныя перамены ў Беларусі, за захаваньне і разьвіцьцё беларускай культуры і мовы»[3].
Ён быў сярод заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў (1995), у кіроўныя органы якой уваходзіў шмат год[5].
Сьмерць
Генадзь Кесьнер некалькі апошніх год лячыўся ад анкалягічнага захворваньня, а памёр пасьля інфікаваньня каранавірусам[6]. Яго пахавалі на Заходніх могілках Менску[1].
Цікавыя факты
- Генадзь Кесьнер удзельнічаў у запісе культавага беларускага супольнага музычнага праекту «Народны Альбом» (1997), запіс якога адбываўся ў студыі «Радыё 101,2».
- Прафэсійны перакладчык зь нямецкай мовы, Кесьнер у прыватнасьці сынхронна перакладаў на расейскую мову канцлерку Нямеччыны Ангелу Мэркель[5].
- За распавядальніцкі талент у журналісцкай супольнасьці яго называлі «геніем гісторый»[7].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads