Генадзь Лавіцкі

беларускі дыплямат From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гена́дзь Міха́йлавіч Лаві́цкі (28 жніўня 1942, вёска Новая Беліца, Сеньненскі раён Віцебская вобласьць — 18 верасьня 2013) — беларускі вайсковец і дыплямат.

Хуткія факты Старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1960 працаваў на Віцебскім тэхналягічным участку рачных шляхоў. Служыў у Вайскова-марскім флёце СССР.

Скончыў Віцебскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут імя Кірава (1970), Найвышэйшыя курсы КДБ пры Савеце міністраў СССР (1971). У органах дзяржбясьпекі з 1970 року, прайшоў кар’еру ад опэрупаўнаважанага да памочніка начальніка Ўправы па кадрах УКДБ пры СМ БССР па Віцебскай вобласьці.

У 1984 року прызначаны намесьнікам начальніка 3-й управы КДБ БССР, пазьней — старэйшы інспэктар Інспэктарскае ўправы цэнтральнага апарату КДБ БССР.

У 1988—1994 гадах намесьнік старшыні КДБ БССР і КДБ Рэспублікі Беларусь. 22 лютага 1994 году прызначаны старшынём КДБ[1]. На гэтай пасадзе заставаўся да 23 ліпеня 1994 году.

18 кастрычніка 1995 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль[2], адстаўлены 21 студзеня 2004 году[3].

Меў вайсковае званьне генэрал-лейтэнанта (1994)[4].

27 жніўня 2002 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[5].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads