Уладзімер Ягораў
Беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер Дзям’я́навіч Яго́раў (7 лістапада 1939, в. Рэчыца, Чэрыкаўскага раёну Магілёўскай вобласьці БССР — 4 кастрычніка 2016, Менск, Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь (1990—1994), старшыня КДБ Беларусі (1994—1995).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Пасьля сканчэньня Рэспубліканскай культасьветвучэльні імя Крупскай у 1958 року працаваў дырэктарам Чэрыкаўскага раённага дому культуры, пасьля служыў у войску.
На камсамольскай працы быў інструктарам Магілёўскага аблкаму камсамолу, 2-і, 1-ы сакратар Магілёўскага гаркаму ЛКСМБ, сакратар-загадчык аддзелу прапаганды і культурна-масавае працы Магілёўскага абкаму, загадчык аддзелу студэнцкай моладзі ЦК ЛКСМБ, старшыня камітэту моладзевых арганізацыяў БССР. У 1974—1977 — сакратар ЦК ЛКСМБ.
У 1967 року завочна скончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут па спэцыяльнасьці «гісторыя». З 1977 — у органах дзяржбясьпекі, у 1977—1979 — слухач Найвышэйшай школы КДБ СССР імя Дзяржынскага. Быў намесьнікам начальніка аддзелу КДБ пры Савеце міністраў БССР.
З 1981 — у міліцыі. Ачольваў УУС Берасьцейскага аблвыканкаму, быў першым намесьнікам Міністэрства ўнутраных справаў БССР, міністрам унутраных справаў Латвійскай ССР, кіраўніком Прадстаўніцтва МУС СССР пры МУС Аўганістану, начальнікам ГУУС на транспарце МУС СССР.
У 1990—1994 — міністар унутраных справаў БССР. 25 студзеня 1994 зьняты з пасады Вярхоўным Саветам за дапушчэньне арышту ў Беларусі Міколаса Буракявічуса і Юозаса Ермалавічуса(lt), абвешчаных у Летуве ў вышук у сувязі з падзеямі ў студзені 1991 року. 28 ліпеня 1994 — 20 сьнежня 1995 — старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.
Дэпутат Вярхоўнага Савету XIII скліканьня, пасьля перайшоў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (1996—2000), дзе ўзначальваў Камісію па нацыянальнай бясьпецы. 12 красавіка 2000 абраны ў Палату прадстаўнікоў II скліканьня.
Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сьцяга, Знакам Пашаны, 15 мэдалямі.
Сям’я
З жонкай Ядвігай меў двох сыноў.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads