Геранім Друцкі-Любецкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Геранім Друцкі-Любецкі
Remove ads

Геранім Друцкі-Любецкі (5 кастрычніка 1861, Пінск, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 31 сьнежня 1919, Варшава, Польшча) — гаспадарчы і палітычны дзяяч Расейскай імпэрыі і Беларусі, пісьменьнік, сябра Рады БНР.

Хуткія факты Сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Прэм’ер-міністар ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 5 кастрычніка 1861 году ў Пінску ў буйнай арыстакратычнай землеўласьніцкай сям’і. Належаў да княскага рода Друцкіх-Любецкіх, з боку маці быў нашчадкам Радзівілаў.

Скончыў нямецкамоўную гімназію ў Рызе, а ў 1885 годзе — юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту. З 27 сакавіка 1886 году па 27 жніўня 1887 году служыў у гвардыі грэнадэрскай брыгадзе.

У 1906 годзе быў абраны дэпутатам (ад Пінска) у I Дзяржаўную думу Расейскай імпэрыі. У 1909—1910 гадах быў чальцом Дзяржаўнага Савету Расейскай імпэрыі ад Менскай губэрні.

Падчас Першай сусьветнай вайны быў з 1914 году чальцом Польскага таварыства дапамогі ахвярам вайны. У сьнежні 1915 году быў старшынём арганізацыйнага камітэту «Польскія дні» ў Менску.

У красавіку 1917 году стаў сябрам Менскага павятовага польскага камітэта.

У статыстычных дакумэнтах 1917 г. неаднаразова пазначаў сваю нацыянальнасьць як «беларус»[1][2].

13-15 траўня 1917 г. прысутнічаў на пасяджэньні Беларускага нацыянальнага камітэта, куды быў кааптаваны па ініцыятыве Рамана Скірмунта разам з іншымі буйнымі маянткоўцамі (Эдвардам Вайніловічам, князям Станіславам Радзівілам і інш.). Блякаваў прапановы прадстаўнікоў БСГ аб радыкальных аграрных пераўтварэньнях у Беларусі, а таксама пацьвердзіў сваё імкненьне да аўтаноміі Беларусі ў складзе Расеі, злучэньня ўсіх беларускіх зямель, падзеленых фронтам Першай сусьветнай вайны, пад адной уладай і адмежаваўся ад польскай арыентацыі[3].

У канцы кастрычніка 1918 г. як дэлегаваны ад Саюза землеўласнікаў Мінскай губерні («Саюза маянткоўцаў Мінскай губерні») увайшоў у якасці члена ў склад Рады БНР[4].

У 1919 годзе выехаў у Польшчу. У Варшаве захварэў на гішпанскі грып і памёр. Пахаваны на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве.

Remove ads

Успаміны і водгукі

Як засьведчыў у сваіх успамінах ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, стваралася ўражаньне, што «буйныя землеўласьнікі на Беларусі пачынаюць пазнаваць самі сябе і варочацца да таго народу, з каторага яны выйшлі», а ідэя палітычнай суб’ектнасці Беларусі ў форме аўтаноміі ў складзе Расеі атрымлівае ў маянткоўцаў шчырую падтрымку[5]

Таксама кс. Вінцэнт Гадлеўскі прыводзіў выказваньне князя Гераніма Друцкага-Любецкага, які ў сваёй прамове на сесіі адзначыў, што паходзіць з роду беларускіх князёў і заявіў, «што ён не вінаваты, што над яго калыскай пяялі не беларускія, а польскія песьні»[6].

Remove ads

Сям’я

  • Бацька — князь Эдвін Геранімавіч Друцкі-Любецкі (1828—1901), пінскі павятовы маршалак (1859—1872)
  • Маці — князёўна Ядзьвіга Канстанцінаўна Радзівіл (1839—1863).

Ажаніўся ў 1889 г. з Марыяй (Марыяй Ганнай Эрнэстынай) Гётцандорф-Грабоўскай (1861—1946), ад якой меў дзяцей:

  • 1) Марыя Ядзьвіга Юзэфа Францыска Хрысьціна Кацярына Альжбета Клемянтына Друцкая-Любецкая (1890—1945). Муж: Ільля Прахін. Шлюб у 1917 г.
  • 2) Канстанцін Марыян Юзаф Друцкі-Любецкі (1893—1940). Жонкі: 1) Сафія Стэфанаўна Ваньковіч (1907—1981). 2) графіня Марыя-Антаніна Красінская (1899—1987). Шлюб у 1924 г.
  • 3) Юзаф Марыян Ян Непамуцан Друцкі-Любецкі (1897—1943)
  • 4) Крысьціна (Крысьціна Марыя Ядзьвіга Юзэфа) Друцкая-Любецкая (23.01.1900—06.05.1921)[7][8]. Загінула беспатомна.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads