Герб Сьвіслачы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб Сьвіслачы
Remove ads

Герб Сьвіслачы — сымбаль места Сьвіслачы Сьвіслацкага раёну. Герб і сьцяг зацьверджаныя ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279. Мастак Віктар Ляхар.

Хуткія факты Апісаньне, Зацьверджаны ...
Remove ads

Апісаньне

Герб уяўляе сабой перасечаны шчыт, у верхнім зялёным полі якога намаляваны залаты зубр зь срэбранымі рогамі і капытамі, у ніжнім чырвоным — частка будынка Сьвіслацкай гімназіі залатога колеру зь срэбранымі калюмнамі[1].

Тлумачэньне сымболікі

Значэньне гербу места Сьвіслачы зыходзіла ад мясцовых уладаў, але было істотна дапрацавана з улікам патрабаваньняў геральдыкі. Залаты зубр зь срэбранымі капытамі і рагамі сымбалізуе прыроднае багацьце. Будынак Сьвіслацкай гімназіі, намаляваны ў ніжняй частцы гербу, быў узьведзены ў 1827 годзе, у ім разьмясьцілася першая школа на тэрыторыі Беларусі, чаму садзейнічаў куратар Віленскай вучэбнай акругі Адам Чартарыйскі[2].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads