Глеб Глебаў

беларускі савецкі актор тэатру і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia

Глеб Глебаў
Remove ads

Глеб Па́ўлавіч Гле́баў, сапр. Глеб Саро́кін (11 траўня 1899, Вазьнясенск, Украіна — 3 сакавіка 1967) — беларускі актор тэатру і кіно.Народны артыст БССР (1940) і СССР (1948). Ляўрэат дзьвюх Сталінскіх прэміяў другой ступені (1941, 1948).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 11 траўня [ст. ст. 29 красавіка] 1899 году ў Вазьнясенску (цяпер у Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны) у сям’і выхадцаў зь Беларусі.

Сцэнічную дзейнасьць распачаў у 1921 року. З 1926 працаваў у Беларускім дзяржаўным тэатры (у 1941—1947 — мастацкі кіраўнік). Працаваў на радыё.

Дэпутат ВС СССР шостага скліканьня (1962—1966).

Памёр 3 сакавіка 1967 року. Пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках.

Remove ads

Творчасьць

У гісторыю беларускага тэатру ўвайшоў як выдатны майстар камэдыйнага жанру (Пустарэвіч у «Паўлінцы» Янкі Купалы, Туляга ў «Хто сьмяецца апошнім» К. Крапівы, Гарпагон у «Скупым» Мальера). Творчасьць актора характарызавалася глыбокай псыхалягічнай глыбінёй, натуральнасьцю, тонкім гумарам.

Фільмаграфія

  • 1949 — Канстанцін Заслонаў — Антон Кропля
  • 1952 — Паўлінка — Пустарэвіч
  • 1953 — Сьпяваюць жаўрукі — Сымон Верас
  • 1954 — Хто сьмяецца апошнім? — Мікіта Туляга
  • 1955 — Зялёныя агні — Каліна
  • 1955 — Несьцерка — антыквар
  • 1955 — Пасеялі дзяўчыны лён
  • 1956 — Міколка паравоз («Пачатак шляху») — гарадзкі галава
  • 1957 — Нашы суседзі — Іван Шпакоўскі
  • 1957 — Палеская легенда — пан Антоні
  • 1959 — Людзі на мосьце — Пётр Савельевіч Паромаў
  • 1959 — Як пасварыліся Іван Іванавіч з Іванам Нічыпаравіч — судзьдзя Дзям’ян Дзям’янавіч
  • 1959 — Строгая жанчына — Спірыдон Жылінка
  • 1960 — Хлеб і ружы — Ферапонт Цівуноў
  • 1960 — Першыя выпрабаваньні — дзяк
  • 1962 — Вуліца малодшага сына — падпольшчык
  • 1963 — Не плач, Аленка
  • 1964 — Масква — Генуя — нэпман
  • 1964 — Адзінота — Фрол Баеў
  • 1966 — Усходні калідор — падпольшчык Зязюля
  • 1967 — Запомнім гэты дзень

Узнагароды і прэміі

Thumb
Памятная манэта, прысьвечаная 100-годзьдзю з дня народзінаў Г. Глебава
  • Сталінская прэмія другой ступені (1941) — за вялікія дасягненьні ў галіне тэатральна-драматычнага мастацтва
  • Сталінская прэмія другой ступені (1948) — за выкананьне ролі Кроплі ў спэктаклі «Канстантын Заслонаў» А. Маўзона
  • Народны артыст СССР (1948)
  • Ордэн Леніна
  • іншыя ордэны, мэдаль

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads