Глеб Даўгоўдавіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Глеб Даўгоўдавіч (? — па 1450) — літоўскі князь.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Памёр ...

Імя

Глеб — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Gudleifr (Guðleifr)[1]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[2], а аснова -леб- (-лейб-, -лейф-) (імя ліцьвінаў Улеб; германскае імя Uleifr) — ад гоцкага laiba 'заставацца'[3], стараісьляндзкага leifr 'нашчадак'[4][5]. Такім парадкам, імя Глеб азначае 'адданы пад Боскую абарону'[6] або 'нашчадак Бога'[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Глебъ Довкголдовичъ (1440—1492 гады)[8]; Hleb Dawgoldowicz (1441 год)[9]; за Князя Глеба Довковдовича (XV ст.)[10].

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага княскага роду Даўгоўдавічаў, магчыма, быў сынам Юрыя Даўгоўдавіча.

Быў сьведкам пры складаньні ўмовы з крыжакамі (1436 год). Засьведчыў пацьвярджальны прывілей Вільні (1441 год). Каля 1450 году атрымаў у валоданьне ад вялікага князя Казімера людзей.

Магчыма, Фёдар (Федзька) Даўгоўдавіч быў яго сынам[11].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads