Даўгоўдавічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даўгоўдавічы, Доўгаўды — княскі род у Вялікім Княстве Літоўскім.
Прозьвішча
Дагаўд (Dagaud) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3], а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[4] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[5].
Remove ads
Гісторыя
Няма зьвестак пра заснавальніка роду Даўгоўда. Мяркуецца, што ён быў у сваяцкіх дачыненьнях зь вялікім князем літоўскім Гедзімінам, або паходзіў з папярэдняй велікакняскай дынастыі.
- Юры Даўгоўдавіч (? — па 1401), у 1401 годзе прынёс прысягу, што па сьмерці вялікага князя Вітаўта ня будзе мець іншага пана, толькі караля польскага Уладзіслава ІІ (Ягайлу).
- Глеб Даўгоўдавіч (? — па 1450), сын Юрыя Даўгоўдавіча (?). Быў сьведкам пры складаньні ўмовы з крыжакамі (1436 год). Падпісаў як сьведка пацьвярджальны прывілей Вільні (1441 год). Каля 1450 году атрымаў у валоданьне ад вялікага князя Казімера людзей.
- Федзька Даўгоўдавіч (? — да 1451), сын Юрыя Даўгоўдавіча (?). У сярэдзіне XV ст. валодаў маёнткамі на мяжы Слонімскага і Наваградзкага паветаў: Ельна, Жалязьніца, Крутава, а таксама лукомскімі сёламі Халопенічы, Астапкавічы, Ілітовічы. Федзька памёр без нашчадкаў, па чым гэтыя маёнткі перайшлі да вялікага князя Казімера, а той у 1451 годзе перадаў іх у валоданьне канцлеру Міхаілу Кезгайлу.
Зь сярэдзіны XV ст. зьвесткі пра род Даўгоўдавічаў зьнікаюць[6].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads