Глеб

мужчынскае асабовае імя (Глеб) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Глеб — мужчынскае імя, якое супастаўляецца з германскім імём Готліб[1], і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Глеб — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Gudleifr (Guðleifr)[2]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gutmann, Savegotus) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[3], а аснова -леб- (-лейб-, -лейф-) (імя ліцьвінаў Улеб; германскае імя Uleifr) — ад гоцкага laiba 'заставацца'[4], стараісьляндзкага leifr 'нашчадак'[5][6]. Такім парадкам, імя Глеб азначае 'адданы пад Боскую абарону'[7] або 'нашчадак Бога'[1].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Hliebonie et Radwil germanis mariti mei dicti Miczko (15 лютага 1484 году)[8]; nobili Hleb Gymathowicz[9] / nobili Gleb Gymathowicz[10] (1485 год); ему земли пустыи в Радунъском повете, шесть следов… а Глебовщину (22 траўня 1498 году)[11]; землици пустовское у Волковыиском повете на имя Глебовщины (11 чэрвеня 1511 году)[12]; двор Глебишъки (9 чэрвеня 1555 году)[13]; Wincenty Glebowicz (1803 год)[14].

Remove ads

Носьбіты

  • Глеб Уладзімеравіч Сьвяты (987—1015) — князь мурамскі, Сьвяты
  • Глеб Сьвятаславіч ( 1078) — князь тмутараканскі і наўгародзкі
  • Глеб Усяславіч ( 1119) — князь менскі
  • Глеб Юр'евіч ( 1171) — князь пераяслаўскі і кіеўскі
  • Глеб Расьціславіч ( 1177) — князь разанскі
  • Глеб Рагвалодавіч ( каля 1186) — князь друцкі
  • Глеб Юр’евіч ( 1195) — князь тураўскі
  • Глеб Сьвятаславіч ( 1217) — князь чарнігаўскі
  • Глеб Уладзімеравіч ( 1219) — князь разанскі
  • Глеб Васількавіч (1237—1278) — князь белазёрскі і растоўскі
  • Глеб — слонімскі князь у 1256 годзе[15]
  • Глеб Расьціславіч ( 1278) — князь смаленскі
  • Глеб Сьвятаславіч ( 1340) — князь бранскі
  • Глеб Сьвятаславіч (1355—1399) — князь смаленскі
  • Глеб — праваслаўнае хроснае імя Нарымонта Гедзімінавіча (1294—1348), князя полацкага
  • Глеб Даўгоўдавіч ( па 1450) — літоўскі князь
  • Глеб Кіндэравіч (Hleb Kynderowicz) — літоўскі князь, які засьведчыў Другую Хрыстмэмэльскую ўмову[16]
  • Глеб (Hlieb) — літоўскі баярын, які разам з братам Радзівілам (Radwil) упамінаецца ў дароўнай грамаце Кацярыны Мантушаўны віленскім францішканам ад 14 лютага 1484 году[17]
  • Глеб Гіматавіч (Hleb Gymathowicz) — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў грамаце ўдавы Сенькі Гедыгольдавіча Мілохны ад 1485 году[18]
  • Глеб Вяжэвіч — літоўскі баярын XV стагодзьдзя, пачынальнік роду Глябовічаў
  • Сак Глебавіч (Сакъ Глебовичъ) — баярын Мельніцкага павету Падляскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году[19]
  • Кацярына, Канстантын, Станіслаў, Ян, Антоні, Гедэон і Альбіна Глебы (Gleb) — уладальнікі гаспадаркі ў Бражоле каля Трокаў на 1933 год[20]

Прыдомкам Глеб карыстаўся літоўскі шляхецкі род Гашанскіх (Кашанскіх)[21][22].

Глябовічы (Glebowicz) — прыгонныя зь вёсак Катоў, Якавічаў, Дубіны (Ашмянскі павет) і мястэчка Валожына, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[23].

Глябовічы або Хлябовічы (Hlebowicz, Chlebowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[24].

Глябовічы-Палонскія — літоўскі шляхецкі род[25].

Глябовіч (Hlebowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[26].

На 1882 год існаваў фальварак Глебішкі ў Сьвянцянскім павеце[27].

На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Глебавічы, на гістарычнай МеншчынеГлебаўшчына і Глебкавічы, на гістарычнай ЛідчынеГлебаўцы, на гістарычнай АршаншчынеГлебава, на гістарычнай РэчыччынеГлебава Рудня, на гістарычнай ВіцебшчынеГлебаўск, на гістарычнай ТроччынеГлебішкі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads