Саўгут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саўгут (Саўгуць, Салкуць) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Савегода, Савегота або Савегот (Savegodo[1][2], Savegotis, Sauegoto[3], Savegotus[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова саў- (імёны ліцьвінаў Савіла, Савігайла, Саўконт; германскія імёны Savilo, Savigello, Savegonte) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sauil, старагерманскага sowila 'сонца'[6], а аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готалт, Готарт, Гудман; германскія імёны Gotald, Gotard, Gudman) — ад гоцкага guþs 'Бог'[7], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[8]. Такім парадкам, імя Саўгут азначае «Боскае сонца»[9]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Salguot (Sal-guot)[10].
У Прусіі бытавала імя Sawgute / Sawgotthe[11].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Салгут (Sałgut), Саўгут (Saugut) і Солгут (Sołgut)[12]
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dougert Solkuteuicz (1387—1394 гады)[13]; do wonet Sowgutte (Хроніка Віганда)[14]; люди нашы у Волковыиском повете… а Совкгутеи (26 сьнежня 1504 году)[15]; у Волковыискомъ повете… земль… а Совъкгутевъщину (23 лістапада 1507 году)[16]; Петрик Совкгутович (1537—1538 гады)[17]; люди господарьские… Римути Совкгутевичъ (14 ліпеня 1539 году)[18].
Remove ads
Носьбіты
- Саўгут — літоўскі баярын, які ўпамінаецца пад 1386 годам[9]
- Петрык Саўгутавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох
На 1905 год існавала вёска Саўгуты ў Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні[19].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Саўгуці.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads