Готарт
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Готарт (Гаторт), Готард — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Готард, пазьней Готэрт (Godhard, Gotard, Gottert[1]) і Гардгот (Hardgot) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готалт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotald, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог'[3], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[4], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[5][6]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Gotrudis (Got-trudis)[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gotart (Godart, Gutart)[8].
У Польшчы гістарычна адзначаўся германскі антрапонім Готартавіч (Gotartowicz)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gothard Tawteginden son[10], Godhard, filius Tautheginde[11] (12 кастрычніка 1398 году); Gothardus dictus Gotard de Raygel (17 студзеня 1413 году)[12]; Thomas Gatart (13 лістапада 1414 году)[13]; Доркгю у Кнетове чоловекъ Кготортъ (1440—1492 гады)[14]; князь Литовьскій Готортъ (Наўгародзкі чацьверты летапіс[15] і Сафійскі першы летапіс[16]); discreto presbitero domino Gotardo vicario inibidem (1485 год)[17]; Gotardo zacrista (25 чэрвеня 1500 году)[18]; honorabili Domino Gotardo altarista de Swir (26 студзеня 1516 году)[19]; в дому пана Кготартове (25 красавіка 1517 году)[20]; Матеи Кготартикъ (1528 год)[21]; человека своего… на имя Кгаторта, а прозвищо Доктор (20 жніўня 1528 году)[22]; о пойманье наместъника их лопеньского Яна Кготартовича (7 жніўня 1546 году)[23]; мещане кременецкие на имя… Янъ Кготартъ (ліпень 1548 году)[24]; Каспер Кготаръдовичъ (1565 год)[25]; Каспоръ Кготартовичъ[26], Якубъ Кгодартовичъ[27], Кготардъ Яновичъ[28], Павелъ Кготартовичъ[29], Янъ Миколаевичъ Кготартъ[30], Миколай Яновичъ Кготартовичъ[31] (1567 год); Gotarth (1564—1569 гады)[32]; Wacław Gotard… Marcina Gotarda z Dowkintyszek… Wacław Marcinowicz Gotart z Babiniszek w pow. wielońskim (1667 год)[33]; od P. Samuela Gotarda (1690 год)[34]; cum Anna Gotartowną Virg. Lutherana (4 лютага 1787 году)[35]; Zenon Gotard Duchnowski (10 сакавіка 1797 году)[36].
Remove ads
Носьбіты
- Готарт († 1266) — літоўскі князь, паплечнік Гердзеня
- Готард Таўцігіндавіч — літоўскі баярын, які засьведчыў Салінскую ўмову
- Мацей Готартык — бельскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Духноўскія Готгарды — літоўскі шляхецкі род Наваградзкага ваяводзтва[37].
Гатартовічы-Жахоўскія — літоўскі шляхецкі род[38][39].
Гатардовічы (Gatardowicz, Gotardowicz) гербу Ліс[40] — літоўскі шляхецкі род[41].
Готарты (Gottart) гербу Ліс — літоўскі шляхецкі род[42].
Готард (Gotard) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[43].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads