Глодава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гло́дава — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 5 км на поўдзень ад Паставаў, на ўсход ад вёскі Сімонькі, у басэйне ракі Мядзелкі. Належыць да групы Пастаўскіх азёр, у ліку мелкаводных вадаёмаў. Плошча возера складае 0,35 км². Найбольшая глыбіня 6 м, сярэдняя 3,6 м. Даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 4 км. Аб’ём вады ў 1,19 м³, плошча вадазбору 13,6 км².
Возера
Глодава
Глодава на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Глодава |
Катлавіна выцягнутая з паўночнага захалу на паўднёвы ўсход. Сярэдняя шырыня 0,22 км. Схілы вышынёй 2—4 мэтраў, на поўдні і ўсходзе — да 10 мэтраў, парослыя хмызьняком і ў верхняй частцы разараныя.
Берагі пераважна нізкія, забалочаныя, зарослыя водна-балотнай расьліннасьцю, але сустракаюцца і высокія, пад хмызьняком. Мелкаводзьдзе вузкае і пясковае. Дно возера пераваражна глеістае. Максымальныя глыбіні знаходзяцца бліжэй да ўсходняга берага. Глыбіні да 2 мэтраў складаюць 23% плошчы возера.
Возера зарастае да глыбіні 3 м. Зарастальнасьць невялікая, але найбольш інтэнсіўная ў паўночнай затоцы. На поўдні ў возера ўпадае ручай з возера Доўжа, на поўначы выцякае ручай у возера Задзеўскае. Таксама з Глодава пачынаецца рака Глодаўка.
У возеры сустракаюцца ляшчы, шчупакі, платва, акуні, чырвонапёрка, карасі, ліны[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads