Глушкавічы

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Глушкавічы
Remove ads

Глу́шкавічы[2]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 2 км ад аўтадарогі Р36. Глушкавічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Глушкавіцкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першы ўспамін пра вёску Глушкавічы сустракаецца ў вопісе Оўруцкага замка за 1545 год, калі яна зьяўлялася прыватным сялом у складзе ВКЛ.

У часы панаваньня Расейскай імпэрыі ў Глушкавічах таксама жылі палякі і немцы. Улады БССР давалі дазвол на пасяленьне немцаў-каляністаў на паўднёвых глушкавіцкіх хутарах. Гэтак, у 1924 годзе ў хутары Нямецкі Млынок налічвалася 25 чалавек. А на захадзе ад Глушкавічаў — польскі хутар Будкі перарос у невялічкую вёску.

У вайну нацысты тройчы нішчылі вёску і забілі 300 жыхароў. Засталіся толькі дзьве хаты ад лесу. Цяпер за нямецкія грошы тут пабудавана вялікая мураваная царква.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1815 год — 74 двары, 436 жыхароў; 1886 год — 126 двароў, 753 жыхары; 1897 год — 1369 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 230 двароў, 1470 жыхароў; 1917 год — 279 двароў, 1688 жыхароў (1559 беларусаў і 129 габрэяў); 1921 год — 298 двароў; 1923 год — 1717 жыхароў; 1940 год — 365 двароў, 1987 жыхароў; 1970 год — 545 двароў, 2530 жыхароў; 1998 год — 721 двор, 2349 жыхароў; 1999 год — 2380 жыхароў; 2000 год — 720 двароў, 2352 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2008 год — каля 2,5 тыс. жыхароў; 2009 год — 2101 жыхар[3]
Remove ads

Прамысловасьць

Thumb
Гранітны кар’ер

У 1975 годзе ў вёсцы было створана прадпрыемства «Граніт». Сёньня вакол Глушкавічаў — гранітныя кар’еры, што сягаюць глыбінёю часам 30—35 мэтраў. У выніку нядаўняй рэканструкцыі друзава-гранітны завод ператварыўся ў прадпрыемства, дзе працуе кожны пяты тутэйшы жыхар.

Інфармацыя для турыстаў

Архітэктура

  • Сьвята-Пакроўская царква, пабудаваная ў 1995 годзе
  • Каменныя крыжы

Страчаная спадчына

  • Царква

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads